Карл-Готфрыд Нордман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карл-Готфрыд Нордман
ням.: Karl-Gottfried Nordmann
Bundesarchiv Bild 183-2008-0704-500, Smolensk, Karl Gottfried Nordmann.jpg
Карл-Готфрыд Нордман пад Смаленскам, красавік 1943 года.
Псеўданім «Карлфрыд»
Дата нараджэння 22 лістапада 1915(1915-11-22)
Месца нараджэння Гісен, Вялікае герцагства Гесэн, Германская імперыя
Дата смерці 22 ліпеня 1982(1982-07-22) (66 гадоў)
Месца смерці Грынвіч, Фэрфілд, Канектыкут, ЗША
Прыналежнасць Flag of Germany (1935–1945).svg Трэці рэйх
Род войскаў Знак люфтвафэ Люфтвафэ
Гады службы 19361945
Званне Оберст оберст
Часць 51-я знішчальная эскадра
1-я знішчальная дывізія
Камандаваў Jagdgeschwader 51.svg 51-я знішчальная эскадра
Бітвы/войны Другая сусветная вайна
 · Усходні фронт
 ·  · Польская кампанія
 ·  · Аперацыя «Барбароса»
 · Заходні фронт
 ·  · Французская кампанія
 ·  · Бітва за Брытанію
Узнагароды і прэміі
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем
У адстаўцы бізнесмен
Commons-logo.svg Карл-Готфрыд Нордман на Вікісховішчы

Карл-Го́тфрыд Но́рдман (ням.: Karl-Gottfried Nordmann; 22 лістапада 1915, Гісен, Вялікае герцагства Гесэн, Германская імперыя22 ліпеня 1982, Грынвіч, Канектыкут, ЗША) — ваенны лётчык Люфтвафэ падчас Другой сусветнай вайны і пазней — прэзідэнт падраздзялення кампаніі «Mercedes-Benz» у Паўночнай Амерыцы. Як лётчыку-асу яму прыпісваюць 78 збітых самалётаў праціўніка ў больш за 800 баявых вылетах. Нордман атрымаў большасць сваіх перамог на Усходнім фронце, а таксама адну падчас уварвання ў Польшчу і восем — у Французскай кампаніі і ў бітве за Вялікабрытанію.

Нордман пайшоў добраахвотнікам на ваенную службу ў Люфтвафэ ў 1936 годзе. Пасля лётнай падрыхтоўкі, у кастрычніку 1938 года, ён быў адпраўлены ў 132-ю знішчальную эскадру, і пасля некаторых перастановак яго падраздзяленне было падпарадкавана 51-й знішчальнай эскадры. Удзельнічаў у паветраных баях над Польшчай, Францыяй і Вялікабрытаніяй і, як сцвярджаецца, атрымаў дзевяць перамог. Пасля нападу Трэцяга рэйха на Савецкі Саюз падчас аперацыі «Барбароса» ён быў прызначаны камандзірам 4-й групы 51-й знішчальнай эскадры. Пасля 31-й паветранай перамогі, 1 жніўня 1941 года, Нордман быў узнагароджаны Рыцарскім крыжом Жалезнага крыжа, а 16 верасня, пасля 59 перамог, — Рыцарскім крыжом Жалезнага крыжа з дубовым лісцем.

10 красавіка 1942 года Нордман быў прызначаны камандзірам 51-й знішчальнай эскадры, у якой ён ўжо служыў два гады. Траўмы, атрыманыя ў выніку сутыкнення ў паветры 17 студзеня 1943 года, не дазволілі яму працягнуць палёты, у выніку чаго ён здаў камандаванне дывізіяй 1 красавіка 1944 года і быў пераведзены ў знішчальнае камандаванне Усходняй Прусіі, дзе служыў на кіруючых пасадах. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Нордман паступіў на працу ў аддзел продажаў кампаніі «Mercedes-Benz». Ён працаваў прэзідэнтам «Mercedes-Benz» у Паўночнай Амерыцы з 1971 года да сваёй смерці ў 1982 годзе.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Aders, Gebhard; Held, Werner (1993) (in German). Jagdgeschwader 51 'Mölders' Eine Chronik – Berichte – Erlebnisse – Dokumente. Stuttgart, Germany: Motorbuch Verlag. ISBN 978-3-613-01045-1. 
  • Fellgiebel, Walther-Peer (2000) (in German). Die Träger des Ritterkreuzes des Eisernen Kreuzes 1939–1945 – Die Inhaber der höchsten Auszeichnung des Zweiten Weltkrieges aller Wehrmachtsteile. Friedberg, Germany: Podzun-Pallas. ISBN 978-3-7909-0284-6. 
  • Grässlin, Jürgen (2000). Jürgen Schrempp and the Making of an Auto Dynasty. New York: McGraw Hill. ISBN 978-0-07-135132-4. 

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]