Карл Аўгуст Эрэнсверд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Аўгуст Эрэнсверд
Дата нараджэння 5 мая 1745(1745-05-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1800(1800-05-21)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Аўгусцін Эрэнсверд[d][3][4][…]
Жонка Sophie Ehrensvärd-Silfversparre[d]
Дзеці Gustaf Carl Albert August Ehrensvärd[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Ваенна-марскія сілы Швецыі[d]
Званне адмірал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
камандор Вялікага крыжа ордэна Мяча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Аўгуст Эрэнсверд (шведск.: Carl August Ehrensvärd; 5 мая 1745Стакгольм, Швецыя — 21 мая 1800, Эрэбру, Швецыя) — шведскі адмірал, тэарэтык мастацтва, мастак, гравёр і архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Граф Карл Аўгуст Эрэнсверд нарадзіўся 5 мая 1745 у Стакгольме ў сям’і фельдмаршала Аўгусціна Эрэнсверда, галоўнакамандуючага шведскай арміяй ў Памераніі падчас Сямігадовай вайны. Дапамагаў бацьку, калі апошні займаўся ўмацаваннем Свеаборгскай крэпасці[5].

У 1789 годзе ў пачатку вайны з Расіяй камандаваў шведскім ваенна-марскім флотам. Яго намер не адступаць пасля Першай Рочэнсальмскай бітвы не быў ухвалены шведскім каралём Густавам III, які затым сам прыняў начальства над ваенна-марскімі сіламі Швецыі[6].

Пасля смерці Густава III Карл Аўгуст Эрэнсверд быў арыштаваны ў якасці асобы, якая падазраецца ў датычнасці да забойства манарха, але быў вызвалены і пастаўлены на чале ўсяго шведскага марскога ведамства[6] у званні генерал-адмірала, аднак неўзабаве пакінуў ваенную кар’еру, каб цалкам прысвяціць сябе мастацтву.

Здзейсніўшы ў 1780—1782 гадах паездку на поўдзень Еўропы, ён склаў апісанне свайго падарожжа, багата ілюстраваўшы яго ўласнаручнымі гравюрамі: «Resa till Italien» (Стакгольм, 1786; 2 выданне, 1819)[6].

У сачыненні «Філасофія прыгожых мастацтваў» (De fria Konsters philosophies, 1786) адчуваецца вялікая любоў аўтара да антычнага мастацтва. Пэр Даніэль Амадэус Атэрбум у «Phosphoros» (1813) і затым у «Svenska Siare och Skalder» даў выдатную характарыстыку Эрэнсверду. Напісаныя ім сачыненні неаднаразова перавыдаваліся[6].

Два яго альбома з карыкатурамі на гісторыю Швецыі паэт Ю. Г. Оксеншэрна назваў геніяльнымі творамі[6].

Карл Аўгуст Эрэнсверд памёр 21 мая 1800 падчас паездкі ў Эрэбру.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Мяча, рыцарскі крыж (RSO1kl) (28 мая 1772)
  • Ордэн Мяча, камандорскі крыж (KSO1kl) (27 лістапада 1786)
  • Ордэн Мяча, камандорскі крыж з зоркай (вялікі крыж) (KmstkSO) (27 жніўня 1789)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]