Карл Густаў Ідман
| Карл Густаў Ідман | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Эміль Нестар Сецяля | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1 снежня 1885 |
||||||
| Смерць |
13 красавіка 1961 (75 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Gustaf Rudolf Idman[d] | ||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя |
|
||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Карл Густаў Ідман (фінск.: Karl Gustaf Idman; 1 снежня 1885, Тамперэ — 13 красавіка 1961, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі палітык і дыпламат; з красавіка па снежань 1925 года — міністр замежных спраў Фінляндыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1914 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Імператарскім Аляксандраўскім універсітэце ў Хельсінкі. З 1915 па 1917 гады там жа працаваў прафесарам Кафедры Міжнароднага Права.
Калі ў канцы 1917 года Фінляндыя абвясціла сваю незалежнасць, доктар Ідман паступіў на працу ў новаўтвораную Канцылярыю Прэм’ер-Міністра. Гэтаму папярэднічаў удзел у працы дзвюх фінскіх дэлегацый, якія наведалі ў лістападзе-снежні 1917 года Петраград і вялі перамовы з Леніным аб прызнанні Савецкай Расіяй Фінляндыі.
З таго часу ён на дыпламатычнай службе. З чэрвеня 1918 года — Спецыяльны і паўнамоцны пасланнік у Капенгагене. У 1919—1927 гадах (з перапынкам у 1925) — пасол у Будапешце. З 31 сакавіка па 31 снежня 1925 г. быў міністрам замежных спраў Фінляндыі.
У перыяд з сярэдзіны 1927 па пачатак 1939 года Густаф Ідман служыў пасланцам у Рызе і Каўнасе, Празе, Варшаве і Бухарэсце. З 1 кастрычніка 1939 года і да красавіка 1945 года быў пасланцам у Токіа. (З 1941 года сумяшчаў працу з пасадай пасланца ў Маньчжурыі, дзе знаходзілася марыянеткавая Японіі дзяржава).
З вясны 1945 года — у цэнтральным апараце МЗС.
З 1947 года ў адстаўцы, выйшаўшы ў якую, пасяліўся ў маёнтку Хатанпяя каля горада Тамперэ. Да канца дзён займаўся дабрачыннасцю.
Памёр 13 красавіка 1961 года ў Хельсінкі ў Фінляндыі. Пасля сваёй смерці пакінуў вялізны фонд, які завяшчаў гораду Тамперэ. З яго і дагэтуль выплачваюцца стыпендыі таленавітым студэнтам з гэтага горада.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Міністры замежных спраў Фінляндыі
- Нарадзіліся 1 снежня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Тамперэ
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 1961 годзе
- Памерлі ў Хельсінкі
- Пахаваныя на могілках Хіетаніемі
- Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Хельсінкскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Кароны Румыніі 1 ступені
- Камандоры 1 класа шведскага ордэна Палярнай зоркі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сокала
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 3 класа 1 ступені
- Асобы
- Дыпламаты Фінляндыі