Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам
Johan Krouthén - Porträtt av Verner von Heidenstam.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

6 ліпеня 1859(1859-07-06)[1][2]

Месца нараджэння:

камуна Аскерсунд[d], Лен Эрэбру, Швецыя, Шведска-нарвежская унія

Дата смерці:

20 мая 1940(1940-05-20)[3][2] (80 гадоў)

Месца смерці:

камуна Мутала[d], лен Эстэргётланд, Швецыя

Бацька:

Gustaf von Heidenstam[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік і паэт

Мова твораў:

шведская мова

Commons-logo.svg Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам на Вікісховішчы

Карл Густаў Вернер фон Хейдэнстам[4] (шв. Carl Gustaf Verner von Heidenstam) (6 ліпеня 1859 — 20 мая 1940) — шведскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1916) «як найслынны прадстаўнік новай эпохі ў сусветнай літаратуры».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў неарамантычным зборнікам паэзіі «Паломніцтва і гады вандровак» (1888). У эсэ «Рэнесанс» (1889) выступіў супраць натуралізму. Спалучэнне аўтабіяграфічных рыс з фантастычнымі элементамі ў рамане ў прозе і вершах «Ханс Аліенус» (1892), напісаным пад уплывам ідэй Ф. Ніцшэ. Патрыятычная паэзія ў неарамантычным духу ў зборніках «Вершы» (1895), «Народ» (1899). Узборніках «Новыя вершы» (1915) і «Апошнія вершы» (апубл. 1942) зварот да класіцыстычнага метаду. У зборніках навел «Каралінды» (т. 1—2, 1897—98), «Святы Георгій і дракон» (1900), раманах «Паломніцтва святой Біргіты» (1901), «Род Фолькунгаў» (т. 1—2, 1905—07) і інш. гераізаваны вобраз мінулага Швецыі.

Быў цэнтральнай фігурай у літаратуры 90-х 19-га стагоддзя. У той час як шведская літаратура 1880-х была прасякнутая натуралізмам, фон Хейдэнстам пісаў свае творы ў рамантычным ключы, мяркуючы, што вядучую ролю ў творы мусіць мець фантазія аўтара. У 1908-10 гг. выдаецца яго кніга "Шведы і іх павадыры". Гэтая кніга была напісаная на замову выдавецтва Боніерс як падручнік па гісторыі Швецыі, аналагічны падручніку па геаграфіі Швецыі, створанаму Сэльмай Лагерлёф у форме аповесці пра хлопчыка Нільса Хольгерсана і яго падарожжа з дзікімі гусямі.

Палемізаваў з Ю. А. Стрындбергам («Распад і ўпадак пралетарскай філасофіі», 1911). Аўтар мемуараў «Калі цвілі каштаны» (апубл. 1941).

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклаў Лявон Баршчэўскі.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • [Вершы] // Далягляды, 92. Мн., 1992.

Зноскі

  1. Record #119112280 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: open data platform — 2011.
  3. Хейденстам Карл Густав Вернер фон — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  4. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.17., Мн., 2003, С.7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Баршчэўскі Л. Хейдэнстам // БЭ ў 18 т. Т. 17. — Мн., 2003.