Перайсці да зместу

Карл Гілберт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Гілберт
Дата нараджэння 6 мая 1843(1843-05-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 1918(1918-05-01)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці геолаг, астраном, фатограф
Навуковая сфера геалогія[4], геамарфалогія[4], geographical research[d][4] і тэктоніка[4]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гроўв Карл Гілберт (англ.: Grove Karl Gilbert; 6 мая 1843, Рочэстэр, ЗША — 1 мая 1918, Джэксан (Мічыган), ЗША) — амерыканскі геолаг, геамарфолаг, стратыграф, картограф. Адзін з піянераў планетарнай геалогіі. У літаратуры вядомы як Г. К. Гілберт.

Правёў геамарфалагічныя даследаванні Заходніх рэгіёнаў ЗША, за што ў 1872 годзе атрымаў ступень магістра.

З моманту стварэння Геалагічнай службы ЗША ў 1879 годзе працаваў там і ў складзе экспедыцыі Джона Уэслі Паўэла праводзіў геалагічную здымку Скалістых гор, быў галоўным памочнікам Паўэла да 1879 года. У гэты перыяд апублікаваў важную манаграфію пра горы Генры — «Geology of the Henry Mountains» (1877—1880).

Адным з першых даследаваў сувязь рэльефу паверхні з геалагічнай будовай Зямлі. У 1884 годзе быў прызначаны кіраўніком Апалацкага аддзялення, а з 1889 па 1892 год — галоўным геолагам Геалагічнай службы ЗША.

У 1899 годзе прыняў удзел у экспедыцыі Гарымана на Аляску з Сіэтла ў Сібір і назад.

Зноскі

  1. а б Grove Karl Gilbert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Grove Karl Gilbert // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Find a Grave — 1996.
  4. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.