Карл Людвіг Вільдэнаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карл Людвіг Вільдэнаў
ням.: Carl (Karl) Ludwig von Willdenow
Karl Ludwig Willdenow.jpg
Дата нараджэння 22 жніўня 1765(1765-08-22)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1812(1812-07-10)[1][2][3] (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фармацэўт, таксанаміст, батанік, птэрыдолаг, выкладчык універсітэта, міколаг, урач
Навуковая сфера Батаніка
Месца працы Collegium medico-chirurgicum(ням.) бел. у Берліне, Берлінскі батанічны сад, Берлінскі ўніверсітэт
Альма-матар Універсітэт Гале
Вядомыя вучні Аляксандр Гумбальт
Вядомая як адзін з выбітных батанікаў-сістэматыкаў свайго часу
Член у
Commons-logo.svg Карл Людвіг Вільдэнаў на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Carl Ludwig Willdenow на Віківідах
Старонка на Віківідах
Carl Ludwig Willdenow на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Карл Людвіг Вільдэнаў (ням.: Carl (Karl) Ludwig Willdenow, 17651812) — нямецкі батанік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца адным з выбітных сістэматыкаў свайго часу.

Паклаў аснову фларыстычнаму, экалагічнаму і гістарычнаму кірункам у геаграфіі раслін.

Крытычна ацэньваў ідэю перманентнасці мацерыкоў і акіянаў.

Адрозніваў расліны, які растуць адзіночна і «грамадска», тым самым апярэдзіўшы ўяўленні А. Гумбальта пра фізіянамічная групоўкі раслін.

Навуковы шлях[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў батаніку і медыцыну ва Універсітэце Гале. У 1789 годзе атрымаў званне доктара медыцыны, працаваў аптэкарам у Берліне.

З 1799 года быў прафесарам прыродазнаўчай гісторыі пры медыцынскім хірургічным калегіуме (лац.: Collegium medico-chirurgicum) у Берліне.

C 1801 года (і да самага свайго скону) — дырэктар Берлінскага батанічнага саду, дзе вывучаў паўднёваамерыканскія расліны, прывезеныя экспедыцыяй Гумбальта. Гербарый Вільдэнава, які налічвае больш 20 000 узораў, цяпер захоўваецца ў Берліне.

Прафесар Берлінскага ўніверсітэта з дня яго рэарганізацыі (1810).

Названы ў гонар Вільдэнава[правіць | правіць зыходнік]

У 1805 годзе Карл Петэр Тунберг у знак прызнання заслуг Вільдэнава ў вобласці батанікі назваў яго імем род раслін Willdenowia Thunb. сямейства Restionaceae.

З 1953 года ў Берліне выдаецца часопіс батанічнай сістэматыкі Willdenowia.

Друкарскія працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Willdenow C. L. Florae Berolinensis prodromus, 1787(лац.) 
  • Willdenow C. L. Grundriß der Kräuterkunde zu vorlesungen, entworfen von D. Carl Ludwig Willdenow. — Berlin, 1792(ням.) 
  • Willdenow C. L. Linnaei species plantarum, 6 Bde., 1798—1826(лац.) 
  • Willdenow C. L. Geraniologia, 1800(лац.) 
  • Willdenow C. L. Anleitung zum Selbststudium der Botanik, 1804(ням.) 
  • Willdenow C. L. Caricologia, 1805(лац.) 
  • Willdenow C. L. Enumeratio plantarum horti regii botanici Berolinensis, 1809(лац.) 
  • Willdenow C. L. Berlinische Baumzucht, 1811(ням.) 
  • Willdenow C. L. Hortus Berolinensis, 1816(лац.) 

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Carl Ludwig Willdenow // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 C.L. Willdenow // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sachs J. Geschichte der Botanik vom 16. Jahrhundert bis 1860. — München: R. Oldenbourg, 1875(ням.) 
  • Karl Mägdefrau. Geschichte der Botanik. Leben und Leistung großer Forscher, Fischer, Stuttgart 1992, ISBN 3-437-20489-0(ням.) 
  • Ilse Jahn. Geschichte der Biologie. Theorie, Methoden, Institutionen, Kurzbiographien, Nikol-VG-Spektrum 2000, ISBN 3-437-20489-0(ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]