Карл Роберт
Карл Роберт венг.: Károly Róbert | ||
![]() | ||
![]() Герб Карла Роберта | ||
| ||
---|---|---|
12 ліпеня 1312 — 16 ліпеня 1342 | ||
(пад імем Карл I Роберт) | ||
Каранацыя: | 27 жніўня 1310 | |
Папярэднік: | Ласла V Чэх | |
Пераемнік: | Людовік I Вялікі | |
Дзейнасць: | палітык | |
Нараджэнне: | 1288 | |
Смерць: | 16 ліпеня 1342[2] | |
Пахаванне: | ||
Дынастыя: | Анжу-Сіцылійскі дом[d] | |
Бацька: | Карл Мартэл Анжуйскі | |
Маці: | Клеменцыя Аўстрыйская[d] | |
Жонка: | Лізавета Польская[d], Беатрыса Люксембургская[d], Марыя Бытамская[d] і Марыя Галіцкая[d] | |
Дзеці: | Людовік Венгерскі, Андрэй Венгерскі[d], Стэфан[d], Кацярына Венгерская[d] і Каламан Венгерскі[d] | |
Карл Роберт (венг.: Károly Róbert; 1288, Неапаль — 16 ліпеня 1342, Вішэград, Венгрыя) — кароль Венгрыі з 1301 года (1-ы раз), з 10 кастрычніка 1307 года (2-гі раз) (1-я каранацыя 15 чэрвеня 1309 года, 2-я — 27 жніўня 1310 года).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з неапалітанскай лініі Анжуйскага дому. Карл Роберт быў сынам тытулярнага караля Венгрыі Карла Мартэла Анжуйскага (1271—1295) і Клеменцыі Габсбургскай (1262—1293). Меў дзвюх сясцёр: Беатрысу, дафіну В'енскую і Клеменцыю, якая стала каралевай Францыі.
Атрымаў кіраванне пасля працяглай барацьбы з двума прэтэндэнтамі (Вацлавам III Чэшскім і Атонам III Баварскім), а таксама ўнутранай алігархіяй, якая ўзначальвалася Матэ Чакам, Пятром Пэтуні і Аба Амадэем. Утаймаваў рух баронаў, шмат разоў вёў войны з Венецыяй, якой вымушаны быў саступіць Далмацыю, і з Сербіяй.
У 1327 годзе абвясціў горную рэгалію каралеўскай прэрагатывай.
Заваявальны паход супраць Валахіі (1330) не атрымаўся, а смуты па пераходзе ў спадчыну прастола ў Неапалі паставілі караля і Венгрыю ў цяжкае становішча. Тым не менш, яму атрымалася дамагчыся для свайго сына Андрэя рукі спадчынніцы неапалітанскага прастола Джаванны I, а для Людовіка — абвяшчэнныя яго спадчыннікам польскага караля Казіміра (1339).
Шлюбы[правіць | правіць зыходнік]
Карл Роберт быў жанаты тройчы:
- з 1306 года Марыя Бытамская (каля1295—1317) — дачка Казіміра Бытамскага і Алены
- з 1318 года Беатрыса Люксембургская (1305—1319) — дачка імператара Генрыха VII і Маргарыты Брабанцкай
- з 1320 года Елізавета Польская (1305—1380) — дачка Уладзіслава Лакеток і Ядзвігі Велікапольскай.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Карл Роберт быў намаляваны на банкноце 200 венгерскіх форынтаў.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11898831X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11898831X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Карл Роберт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Папярэднік: Бела V |
Кароль Венгрыі 1308—1342 |
Пераемнік: Людовік I Вялікі |
|
![]() |
Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |