Карл Рунгэ
Карл Рунгэ | |
ням.: Carl David Tolmé Runge | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1856[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1927[1][2][3] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці: | Iris Runge[d] і Wilhelm Runge[d] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Карл Веерштрас[4] і Эрнст Эдуард Кумер[4] |
![]() |
Карл Давід Тольме Рунгэ (Carl David Tolmé Runge; 30 жніўня 1856, Брэмен — 3 студзеня 1927, Гётынген) — нямецкі матэматык, фізік і спектраскапіст.
Першыя гады свайго жыцця правёў у Гаване, дзе яго бацька Юліус Рунге быў дацкім консулам. Пазней сям'я перабралася ў Брэмен, дзе яго бацька рана памёр (у 1864 годзе).
Вучыўся ў Берлінскім універсітэце ў Карла Вейерштраса, у 1880 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі (Ph. D.) па матэматыцы, з 1886 года — прафесар матэматыкі ў Гановерскім універсітэце. У 1904 годзе па ініцыятыве Фелікса Клейна запрошаны ва Універсітэт Георга-Аўгуста ў Гётынгене і ўзначаліў зноў адкрытую кафедру прыкладной матэматыкі. Лічыцца гістарычна першым нямецкім матэматыкам па гэтай дысцыпліне.
Яшчэ ў Гановеры ўнёс уклад у спектраскапіі. У Гётынгене, сумесна з М. Кутай распрацаваў метады колькаснага інтэгравання сістэм звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў — метады Рунгэ — Куты.
Даследаваў паводзіны паліномнай інтэрпаляцыі пры павышэнні ступені паліномаў — Феномен Рунге.
У вобласці функцыянальнага аналізу даследаваў аппраксіміруемасць галаморфных функцый — тэарэма Рунге.
Вядомая яго работа ў галіне вектарнага аналізу — Вектар Лапласа — Рунге — Ленца.
Яго імем названы Кратар Рунгэ на Месяцы.
Спіс прац[правіць | правіць зыходнік]
- Ueber die Krümmung, Torsion und geodätische Krümmung der auf einer Fläche gezogenen Curven (PhD dissertation, Friese, 1880)
- Analytische Geometrie der Ebene (B.G. Teubner, Leipzig, 1908)
- Graphical methods; a course of lectures delivered in Columbia university, New York, October, 1909, to January, 1910 (Columbia University Press, New York, 1912)
- Carl Runge und Hermann König Vorlesungen über numerisches Rechnen (Springer, Heidelberg, 1924)
- Graphischen Methoden (Teubner, 1928)
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Paschen F. (1929). "Carl Runge". Astrophysical Journal 69: 317–321. doi:. http://adsabs.harvard.edu//full/seri/ApJ../0069//0000317.000.html.
- Iris Runge: Carl Runge und sein wissenschaftliches Werk, Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 1949.
- Биография (ням.)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Carl David Tolmé Runge // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Carl David Tolmé Runge // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Mathematics Genealogy Project — 1997. Праверана 7 жніўня 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн.: «ТетраСистемс», 2007. — С. 550.
|
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1856 годзе
- Нарадзіліся ў Брэмене
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 1927 годзе
- Памерлі ў Гётынгене
- Выкладчыкі Гановерскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Постаці нямецкай матэматыкі
- Постаці нямецкай фізікі