Карл Сверкерсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл VII Сверкерсан
шведск.: Karl VII.
Пячатка Карла Сверкерсана
Пячатка Карла Сверкерсана
15-ы Кароль Швецыі
1161 — 1167
Папярэднік Магнус Хенрыксен
Пераемнік Кнут Эрыксан

Нараджэнне 1130
Смерць 12 красавіка 1167(1167-04-12)[1]
Месца пахавання
Род Дом Сверкераў
Бацька Сверкер I
Маці Ульфільда Хакансдотэр
Жонка Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ[2]
Дзеці Сверкер Карлсан
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл VII Сверкерсан (шведск.: Karl Sverkersson) — ярл Гёталанда1155) і кароль Швецыі ў 11601167 гг. Яго парадкавы нумар «сёмы» звязаны з наяўнасцю легендарных шведскіх конунгаў, пра якіх, аднак, нічога не вядома. Карл Сверкерсан быў першым шведскім каралём з імем Карл, які існаваў дакладна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карл Сверкерсан быў супернікам Эрыка IX і кіраваў у Гёталандзе яшчэ падчас яго кіравання. У 1161 г. у бітве пры Эрэбру Карл разбіў Магнуса Хенрыксена.

Пасля смерці Магнуса Карл быў прызнаны каралём усёй Швецыі. Падчас кіравання Карла таксама было заснавана шведскае біскупства, у 1164 годзе першым біскупам стаў Стэфан з кляштара Альвастра.

Увесну 1167 года Карл быў забіты ў Вісінгсё, верагодна, людзьмі Кнута Эрыксана, і быў пахаваны ў кляштары Альвастра.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Карл быў у шлюбе з Крысцінай Стыгсдотэр Хвідэ, датчанкай, дачкой Стыга Хвіталедэра, жонка якога была сястрой Вальдэмара Вялікага. Вядомы толькі адзін сын Карла, Сверкер, які стаў каралём Швецыі пасля смерці Кнута Эрыксана.

Зноскі

  1. Karl Sverkersson — 1917.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]