Карл Тэадор (герцаг Баварскі)
Карл Тэадор Баварскі Carl Theodor | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1860 — 1909 | |||
Адукацыя: | |||
Дзейнасць: | афтальмолаг, урач | ||
Член у: | |||
Нараджэнне: | 9 жніўня 1839 Посенгофен | ||
Смерць: | 30 лістапада 1909 (70 гадоў) Кройт | ||
Пахаванне: | Тэгернзэе | ||
Род: | ![]() | ||
Бацька: | Максіміліян, герцаг Баварскі | ||
Маці: | Людовіка Баварская | ||
Жонка: | 1) Сафія Саксонская 2) Марыя Жазэ, інфанта Партугальская | ||
Дзеці: | ад 1-га шлюбу: Амалія ад 2-га шлюбу: Сафія Адэльгейда Лізавета Габрыэла Марыя Габрыэла Людвіг Вільгельм Франц Іосіф | ||
Узнагароды: | |||
Карл Тэадор Баварскі (ням.: Carl Theodor in Bayern; 9 жніўня 1839, Посенгофен — 30 лістапада 1909, Кройт) — герцаг Баварскі, прадстаўнік бакавой галіны кіруючай дынастыі Вітэльсбахаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын герцага Максіміліяна Іосіфа і Людавікі Баварскай, брат імператрыцы Сісі. Стаў спадчынным герцагам у 1860 годзе, пасля марганатычнага шлюбу яго старэйшага брата.
У 1865 ён ажаніўся са сваёй кузінай Сафіі, прынцэсай Саксонскай (1845—1867), дачкой караля Іагана I. Ад яе меў адну дачку:
- Амалія (1865—1912), жонка Вільгельма, 2-га герцага Урах.
Быў афіцэрам Баварскай арміі, удзельнічаў у бітвах Аўстра-Прускай (1866) і Франка-Прускай (1870) войнаў.
Вучыўся ў Мюнхенскім універсітэце, дзе вывучаў філасофію, права, эканоміку і медыцыну. Сярод яго настаўнікаў былі фізік Філіп Жалі і хімік Юстус Лібіх. У 1872 годзе ён атрымаў ад універсітэта званне ганаровага доктара медыцыны. Затым Карл Тэадор працягнуў сваю адукацыю, вывучаючы афтальмалогію ў Вене і Цюрыху. Засмучаны смерцю сваёй жонкі і войнамі, ён пакінуў армію і стаў доктарам, а праз некаторы час і паспяховым акулістам.
У 1874 ён уступіў у другі шлюб з Марыяй Жазэфай, інфантай Партугальскай (1857—1943), дачкой зрынутага караля Мігеля. Дзеці:
- Сафія (1875—1957), жонка Ганса, графа Цёрынг-Етэнбах;
- Лізавета (1876—1965), жонка караля Бельгіі Альберта I;
- Марыя Габрыэла (1878—1912), жонка Рупрэхта, кронпрынца Баварыі;
- Людвіг Вільгельм (1884—1968);
- Франц Іосіф (1888—1912).
У 1877 годзе ён пачаў доктарскую практыку. У 1880 адкрыў вочную клініку ў сваім палацы, а ў 1895 — у Мюнхене. Яго жонка часта дапамагала яму ў якасці асістэнткі.
Карл Тэадор памёр 30 лістапада 1909 года ў Кройце, Баварыя.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл Тэадор (герцаг Баварскі)
- Карл Теодор Баварский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Члены Леапальдзіны
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1839 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Баварыі
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 1909 годзе
- Пахаваныя ў Баварыі
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Ганаровыя грамадзяне Мюнхена
- Род Вітэльсбахаў
- Герцагі баварскія