Карл Тэадор (герцаг Баварскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Тэадор
ням.: Carl Theodor in Bayern
Нараджэнне 9 жніўня 1839(1839-08-09)[1]
Смерць 30 лістапада 1909(1909-11-30)[1] (70 гадоў)
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Максіміліян, герцаг Баварскі[d]
Маці Людавіка Баварская[d]
Жонка Сафія Саксонская[d][3] і Infanta Maria Josepha, Duchess in Bavaria[d][3]
Дзеці Елізавета Баварская[d], Амалія Баварская, Princess Marie Gabriele, Princess Rupprecht of Bavaria[d], Duke Ludwig Wilhelm, Duke in Bavaria[d], Duke Franz Joseph in Bavaria[d] і Duchess Sophie Adelheid, Countess of Toerring-Jettenbach[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць афтальмолаг, урач
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Тэадор Баварскі (ням.: Carl Theodor in Bayern; 9 жніўня 1839, Посенгофен — 30 лістапада 1909, Кройт) — герцаг Баварскі, прадстаўнік бакавой галіны кіруючай дынастыі Вітэльсбахаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын герцага Максіміліяна Іосіфа і Людавікі Баварскай, брат імператрыцы Сісі. Стаў спадчынным герцагам у 1860 годзе, пасля марганатычнага шлюбу яго старэйшага брата.

У 1865 ён ажаніўся са сваёй кузінай Сафіі, прынцэсай Саксонскай (18451867), дачкой караля Іагана I. Ад яе меў адну дачку:

Быў афіцэрам Баварскай арміі, удзельнічаў у бітвах Аўстра-Прускай (1866) і Франка-Прускай (1870) войнаў.

Вучыўся ў Мюнхенскім універсітэце, дзе вывучаў філасофію, права, эканоміку і медыцыну. Сярод яго настаўнікаў былі фізік Філіп Жалі і хімік Юстус Лібіх. У 1872 годзе ён атрымаў ад універсітэта званне ганаровага доктара медыцыны. Затым Карл Тэадор працягнуў сваю адукацыю, вывучаючы афтальмалогію ў Вене і Цюрыху. Засмучаны смерцю сваёй жонкі і войнамі, ён пакінуў армію і стаў доктарам, а праз некаторы час і паспяховым акулістам.

У 1874 ён уступіў у другі шлюб з Марыяй Жазэфай, інфантай Партугальскай (18571943), дачкой зрынутага караля Мігеля. Дзеці:

У 1877 годзе ён пачаў доктарскую практыку. У 1880 адкрыў вочную клініку ў сваім палацы, а ў 1895 — у Мюнхене. Яго жонка часта дапамагала яму ў якасці асістэнткі.

Карл Тэадор памёр 30 лістапада 1909 года ў Кройце, Баварыя.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Karl Theodor Herzog in Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).