Карл Фацэр
| Карл Фацэр | |
|---|---|
| шведск.: Karl Fazer | |
| |
| Род дзейнасці | спартыўны стралок, бізнесмен |
| Дата нараджэння | 16 жніўня 1866 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 кастрычніка 1932 (66 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства |
|
| Жонка | Берта Фацэр |
| Месца працы | |
| Узнагароды і прэміі | |
Карл Ота Фацэр ( 16 жніўня 1866 — 9 кастрычніка 1932) — фінскі бізнэсмэн і спартыўны стралок.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Хельсінкі і памёр у Ёкіёнене. У яго было чацвёра дзяцей. Яго бацька, Эдуард Петэр Фацэр (першапачаткова Fatzer), быў кушнерам швейцарскага паходжання .
Фацэр вывучаў пекарскую справу ў Берліне, Парыжы і Санкт-Пецярбургу, перш чым стаць піянерам фінскай прамысловасці кандытарскіх вырабаў. Разам са сваёй жонкай Бертай адкрыў французскі-расійскую краму кандытарскіх вырабаў у Глогатан (Kluuvikatu) 3 у Хельсінкі 17 верасня 1891 года. Пазней адкрыў фабрыкі па вытворчасці шакаладу і цукерак у Родбергу (фін. Пунавуоры).
Заснаваная ім кампанія Fazer па-ранейшаму існуе. Шмат з яго прадуктаў сталі класічнымі, асабліва «Fazer Blue» («Fazerin Sininen» на фінскай мове, «Fazer Blå» на шведскай мове), брэнд шакаладу, які часта параўноўваюць з салмякі, цукеркамі, якія з'яўляецца часткай фінскай нацыянальнай ідэнтычнасці. Рэцэпт (швейчарскі) «Fazer Blue» з'явіўся ў сям'і ў якаясці падзякі сыну Карла Фацэра Свену Фацэру за догляд хворага хлопчыка. Гэты рэцэпт выкарыстоўваецца з 1922 года, калі шакалад быў прадстаўлены на рынку ў сваёй характэрнай сіняй ўпакоўцы.
Карл Фацэр быў аматар прыроды, знаўца птушак, паляўнічы і рыбак. Заснаваў мноства прыродных паркаў у Фінляндыі.
Карл Фацэр таксама быў выдатным стралком і ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у 1912 годзе. Заняў 12-е месца ў адзіночным заліку і пятае месца ў камандным.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Карла Фацэра:алімпійскія дасягненні Архівавана 8 кастрычніка 2012.
