Карл Хуман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карл Хуман
Carl Humann - Imagines philologorum.jpg
Дата нараджэння: 4 студзеня 1839(1839-01-04)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 12 красавіка 1896(1896-04-12)[1][2] (57 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:
Член у:
Commons-logo.svg Карл Хуман на Вікісховішчы

Карл Ху́ман (ням.: Carl Humann, Karl Humann; 4 студзеня 1839, Штэеле, цяпер Эсэн — 12 красавіка 1896, Смірна) — нямецкі інжынер, архітэктар і археолаг. Хуман знакаміты сваімі раскопкамі ў Пергаме, якія прывялі да выяўлення Пергамскага алтара.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хуман атрымаў дыплом чыгуначнага інжынера, працаваў на будаўніцтве чыгунак і працягнуў адукацыю ў Берлінскай архітэктурнай акадэміі. Захварэўшы на сухоты, Хуман спрабаваў знайсці для сябе больш карысны клімат у тагачаснай Асманскай імперыі і пасяліўся ў 1861 годзе ў Канстанцінопалі. Ён удзельнічаў у прыватнасці ў раскопках на востраве Самас, будаваў у палацы, і аб'ездзіў у 1864 годзе Палесціну, праводзячы картаграфічныя даследаванні па даручэнні асманскага ўрада. Пазней Хуман таксама склаў карту ўсходняй часткі Балканскага паўвострава.

У 1867-1873 гадах Хуман кіраваў будаўніцтвам дарог у Малой Азіі. Папярэдне ён пабываў у старажытным Пергаме ўзімку 18641865 гадоў. Ён выявіў, што ў Пергаме яшчэ не праводзіліся паўнавартасныя раскопкі, хоць знаходкі могуць уяўляць надзвычайную каштоўнасць. Яму прыйшлося выкарыстаць увесь свой уплыў для таго, каб прадухіліць знішчэнне часткі адкрытых мармуровых руін у вапнава-газавых печах. Але для сапраўдных раскопак патрабавалася падтрымка з Берліна.

Толькі ў 1878 годзе ўсе акалічнасці склаліся для Хумана спрыяльным чынам: дырэктар берлінскага Музея скульптуры забяспечыў фінансавую падтрымку раскопак, а Хуман атрымаў афіцыйны дазвол асманскага боку. 9 верасня пачаліся першыя раскопкі ў Пергаме, якія доўжыліся адзін год. Буйныя фрагменты фрыза алтара незвычайнай мастацкай каштоўнасці і многія скульптуры былі выяўлены нечакана. Другая і трэцяя археалагічныя кампаніі адбыліся ў 18801881 гадах і ў 18831886 гадах. Знаходкі, якія паводле пагаднення з асманскім бокам пераходзілі ва ўласнасць Германіі, на асліных вазах пяць гадзін перавозіліся да ўзбярэжжа, перагружаліся на нямецкія караблі і адпраўляліся ў Берлін.

Германія хутка ацаніла сенсацыйнасць і значэнне знаходак, Хуман стаў знакамітасцю. Цяпер Германія, якая ўсвядоміла сваю нацыянальную цэласнасць, атрымала магчымасць годна супрацьстаяць Пергамскім алтаром фрызу з Парфенона ў Брытанскім музеі Лондана.

Па даручэнні Прускай акадэміі навук Хуман складаў археалагічную дакументацыю старажытных паселішчаў Ангоры, верхняга Еўфрата і паўночнай часткі Сірыі. З 1882 года Хуман вядзе раскопкі па даручэнні Нямецкага Усходняга таварыства ў Зінкірлі. У 1884 годзе Хуман быў прызначаны дырэктарам аддзела Каралеўскіх музеяў Берліна, аднак працягваў заставацца ў Смірне, прадстаўляючы інтарэсы каралеўскіх музеяў на Усходзе. Ён працягваў сваю працу і даследаванні і прымаў у сваім доме шматлікіх гасцей. У 1888 годзе ён кіраваў раскопкамі ў Сендшырлі ў паўночнай Сірыі. У 1891-1893 гадах Хуман праводзіў раскопкі ў Магнесіі на Меандры.

Карла Хумана пахавалі на могілках Смірны. У 1967 годзе яго рэшткі былі перанесены на крапасную гару ў Пергаме.

У гонар знакамітага археолага ў Пергамскім музеі ўсталяваны бюст Хумана, выкананы Адольфам Брутам у 1901 годзе да адкрыцця першага будынка музея.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Karl Humann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118708058 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]