Карл фон Фішэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл фон Фішэр
Дата нараджэння 19 верасня 1782(1782-09-19)[1][2][…] ці 19 лістапада 1782(1782-11-19)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1820(1820-02-11)[4][5][…] (37 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Працаваў у гарадах Мюнхен[6], Вена[6], Італія[6], Рым[6] і Францыя[6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Нацыянальны тэатр у Мюнхене

Карл фон Фішэр (ням.: Karl (Carl) von Fischer; 19 верасня 1782, Мангейм — 11 лютага 1820, Мюнхен) — нямецкі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карл фон Фішэр пачаў вывучаць архітэктуру ў 1796 годзе, затым тры гады вучыўся дойлідству ў Вене. У 1808 годзе стаў прафесарам архітэктуры, першым прафесарам архітэктуры Мюнхенскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Пераважная большасць (а менавіта 36) пабудоў аўтарства Фішэра была знішчана ў выніку бамбаванняў  (англ.) у гады Другой сусветнай вайны. Дом самога Фішэра быў разбураны нацыстамі для ўзвядзення на яго месцы «Храма Славы» НСДАП.

Сярод захаваных работ Карла фон Фішэра — будынак мюнхенскага Нацыянальнага тэатра, размешчаныя таксама ў Мюнхене палац прынца Карла і бальніца ля Зэндлінгскіх варот.

Карл фон Фішэр памёр ад рака лёгкіх, выкліканага сухотамі і быў пахаваны на Старых паўднёвых могілках Мюнхена.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Karl von FischerOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 6 лютага 2020.
  4. Karl von Fischer // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Carl von Fischer // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. а б в г д RKDartists Праверана 2 сакавіка 2018.