Карл I (граф Невера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Карл I, граф Невера)
Карл I Бургундскі
фр.: Charles de Bourgogne
Сцяг граф Невера
1415 — 1464
Папярэднік Філіп Неверскі
Пераемнік Жан Неверскі
Сцяг граф Рэтэля
1415 — 1464
Папярэднік Філіп Неверскі
Пераемнік Жан Неверскі

Нараджэнне 1414
Смерць 25 мая 1464
Месца пахавання
Род Бургундская галіна дынастыі Валуа
Бацька Філіп II
Маці Бона д’Артуа[d]
Жонка Марыя д’Альбрэ
Дзеці пазашлюбны сын
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл I Бургундскі (фр.: Charles de Bourgogne, 1414 — 25 мая 1464) — граф Неверскі (14151464) і Рэтэльскі (14151464), старэйшы сын Філіпа II Бургундскага (13891415), графа Невельскага (14041415) і Рэтэльскага (14061415), ад другога шлюбу з Бонай д’Артуа (13961425).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1415 года пасля гібелі свайго бацькі Філіпа Бургундскага, графа дэ Невер, у бітве з англічанамі пры Азенкуры Карл атрымаў у спадчыну графствы Невер і Рэтэль. Пры малалетнім Карле рэгенткай у абодвух графствах была яго маці Бона д’Артуа (14151424). Граф Карл Неверскі знаходзіўся пад заступніцтвам свайго стрыечнага брата, магутнага герцага Бургундскага Філіпа III Добрага (14191467), які ў лістападзе 1424 года ажаніўся з Бонай д’Артуа, маці Карла дэ Невера.

Граф Карл дэ Невер удзельнічаў на баку французаў у Стагадовай вайне з Англіяй, браў удзел у адваяванні Нармандыі (14491450) і Гіені (14511453).

У канцы кіравання Філіпа Добрага Карл Неверскі быў западозраны ў вядзьмарстве і спробе адхіліць ад атрымання спадчынны Карла Смелага, графа дэ Шарале, сына герцага Бургундыі. Карл дэ Невер вымушаны быў бегчы ў Францыю, дзе неўзабаве памёр.

У маі 1464 года Карл Бургундскі, граф Неверскі і Рэтэльскі, сканаў. Яго спадчыннікам стаў малодшы брат Жан II (14641491).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

11 чэрвеня 1456 года Карл дэ Невер ажаніўся з Марыяй д’Альбрэ (пам. 1486), дачкой Карла II д’Альбрэ (14071471), сеньёра д’Альбрэ, і Ганны д’Арманьяк (14021473), у шлюбе з якой не меў нашчадства.

Зноскі