Карл III (герцаг Латарынгіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл III
фр.: Charles III ням.: Karl III.
Сцяг Герцаг Латарынгіі
Сцяг Герцаг дэ Бар
1545 — 1608
Папярэднік Франсуа I
Пераемнік Генрых II

Нараджэнне 18 лютага 1543(1543-02-18)
Нансі, Латарынгія
Смерць 14 мая 1608(1608-05-14) (65 гадоў)
Нансі, Латарынгія
Род Эльзаскі дом
Бацька Франсуа I, герцаг Латарынгіі
Маці Крысціна Дацкая
Жонка Клод Французская
Дзеці Генрых II[2], Крысціна Латарынгская[2], Франц II[d][2], Кацярына Ларэнская[d][2], Лізавета Ларэнская[d][2][3], Карл Латарынгскі[d][2], Антуанета Латарынгская[d][2][3], Charles de Remoncourt[d][3], Anne de Lorraine[d][3] і Claude de Lorraine[d][3]
Дзейнасць манарх, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера знаць[1], палітыка[1] і ваенная справа[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл III (18 лютага 1543, Нансі — 14 мая 1608, там жа) — герцаг Латарынгіі з 1545 года да сваёй смерці. Як нашчадак Герхарда I ён павінен быў быць Карлам II, але латарынгскія гісторыкі, жадаючы прыпісаць герцагам Латарынгскім сваяцтва з Каралінгамі ўключылі ў нумарацыю Карла I з дынастыі Каралінгаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы сын герцага Латарынгіі Франсуа I і Крысціны Дацкай. Карл стаў герцагам у 1545 годзе ва ўзросце 2 гадоў. Рэгенткай пры ім былі прызначаны яго маці і дзядзька Нікалас Латарынгскі. У 1552 годзе кароль Францыі Генрых II падчас вандравання ў Германію далучыў да Францыі Мец, Туль і Вердэн і быў праездам у Нансі. Ён з незадаволенасцю адзначыў аўстрыйскі ўплыў рэгенткі Крысціны, пляменніцы імператара Карла V. Зняўшы яе, ён прызначыў Нікаласа адзіным рэгентам. Таксама, нягледзячы на маленні герцагіні, кароль павёз Карла ў Парыж, каб той атрымаў адукацыю, якая адпавядае французскім інтарэсам.

У 1559 годзе Карл жаніўся на дачцэ караля Клод Французскай. Ён захоўваў добрыя адносіны са сваімі шваграмі, каралямі Францыі. У той жа час, па прыкладу сваіх папярэднікаў, Карл падтрымліваў нейтралітэт паміж Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй.

Дбайны каталік, Карлу пярэчылі думкі, што гугенот Генрых Наварскі можа стаць каралём Францыі. Менавіта тады архідыякан Франсуа з Тульскага біскупства падаў кнігу, у якой сцвярджаў што герцагі Латарынгскія з'яўляюцца нашчадкамі Каралінгаў, гэта дазволіла Карлу прэтэндаваць на трон. Сен-Жэрменскі мір, пераход у каталіцтва Генрыха Наварскага і яго каранацыя спынілі рэлігійныя войны. Мір быў змацаваны вяселлем старэйшага сына Карла, Генрыха і сёстры караля, Кацярыны.

Нягледзячы на пяць гадоў вайны, кіраванне Карла III было эпохай росквіту і ўздыму. Разам з кардыналам Карлам Латарынгскім ён заснаваў універсітэт у Понт-а-Мусон. Герцаг пашырыў Нансі, стварыўшы новую частку горада, у чатыры разу большую за старую. Карл III памёр у 1608 годзе ва ўзросце 66 гадоў. Па яго смерці былі арганізаваны пышныя пахаванні, якія знайшлі адбітак ў шматлікіх гравюрах.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

22 студзеня 1559 года ў Парыжы Карл жаніўся на Клод Французскай (15471575), малодшай дачцэ Генрыха II і Кацярыны Медычы. Дзеці:

Зноскі

  1. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г д е ё http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
  3. а б в г д Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]