Карл I (граф Невера)
Карл I Бургундскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Charles de Bourgogne | |||||||
| |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Філіп Неверскі | ||||||
Пераемнік | Жан Неверскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Філіп Неверскі | ||||||
Пераемнік | Жан Неверскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1414 |
||||||
Смерць | 25 мая 1464 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бургундская галіна дынастыі Валуа | ||||||
Бацька | Філіп II | ||||||
Маці | Бона д’Артуа[d] | ||||||
Жонка | Марыя д’Альбрэ | ||||||
Дзеці | пазашлюбны сын | ||||||
Дзейнасць | арыстакрат | ||||||
![]() |
Карл I Бургундскі (фр.: Charles de Bourgogne, 1414 — 25 мая 1464) — граф Неверскі (1415—1464) і Рэтэльскі (1415—1464), старэйшы сын Філіпа II Бургундскага (1389—1415), графа Невельскага (1404—1415) і Рэтэльскага (1406—1415), ад другога шлюбу з Бонай д’Артуа (1396—1425).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 1415 года пасля гібелі свайго бацькі Філіпа Бургундскага, графа дэ Невер, у бітве з англічанамі пры Азенкуры Карл атрымаў у спадчыну графствы Невер і Рэтэль. Пры малалетнім Карле рэгенткай у абодвух графствах была яго маці Бона д’Артуа (1415—1424). Граф Карл Неверскі знаходзіўся пад заступніцтвам свайго стрыечнага брата, магутнага герцага Бургундскага Філіпа III Добрага (1419—1467), які ў лістападзе 1424 года ажаніўся з Бонай д’Артуа, маці Карла дэ Невера.
Граф Карл дэ Невер удзельнічаў на баку французаў у Стагадовай вайне з Англіяй, браў удзел у адваяванні Нармандыі (1449—1450) і Гіені (1451—1453).
У канцы кіравання Філіпа Добрага Карл Неверскі быў западозраны ў вядзьмарстве і спробе адхіліць ад атрымання спадчынны Карла Смелага, графа дэ Шарале, сына герцага Бургундыі. Карл дэ Невер вымушаны быў бегчы ў Францыю, дзе неўзабаве памёр.
У маі 1464 года Карл Бургундскі, граф Неверскі і Рэтэльскі, сканаў. Яго спадчыннікам стаў малодшы брат Жан II (1464—1491).
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
11 чэрвеня 1456 года Карл дэ Невер ажаніўся з Марыяй д’Альбрэ (пам. 1486), дачкой Карла II д’Альбрэ (1407—1471), сеньёра д’Альбрэ, і Ганны д’Арманьяк (1402—1473), у шлюбе з якой не меў нашчадства.