Карл VIII Кнутсан Бундэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Карл VIII, кароль Швецыі)
Jump to navigation Jump to search
Карл VIII
Karl VIII
Карл VIII
Armoiries Charles VIII de Suède.svg
кароль Швецыі
28 чэрвеня 1448 — люты 1457
Каранацыя 29 чэрвеня 1448, Упсала, Швецыя
Папярэднік Крыстафер III Баварскі
Пераемнік Крысціян I
кароль Швецыі
9 жніўня 1464 — 30 студзеня 1465
Папярэднік Крысціян I
Пераемнік Эрык Аксельсан Тот (рэгент)
кароль Швецыі
12 лістапада 1467 — 15 мая 1470
Папярэднік Эрык Аксельсан Тот (рэгент)
Пераемнік Іаган
кароль Нарвегіі
25 кастрычніка 1449 — 14 мая 1450
(пад імем Карл I)
Каранацыя 20 лістапада 1449
Папярэднік Крыстафер III Баварскі
Пераемнік Крысціян I
 
Дзейнасць палітык
Веравызнанне хрысціянства
Нараджэнне 5 кастрычніка 1409(1409-10-05)
Упсала
Смерць 14 мая 1470(1470-05-14) (60 гадоў)
Каралеўскі палац у Стакгольме, Стакгольм
Пахаванне Царква Рыдархольмена, Стакгольм
Дынастыя Бундэ
Імя пры нараджэнні Карл Кнутсан Бундэ
Бацька Пуга Тордсан Бундэ
Маці Маргарэта Карлсдотэр
Жонка Біргіта Турэсдотэр Б'ельке
Катарына Карлсдотэр Гумсехувуд
Крысціна Абрахамсдотэр
Дзеці сыны: Турэ, Карл
дочкі: Крысціна, Маргарэт, Магдалена, Рычэза, Брыджэт, Ганна

Карл VIII Кнутсан Бундэ (каля 1408 — 15 мая 1470) — кароль Швецыі з 28 чэрвеня 1448 па люты 1457 года (1-ы раз), c 9 жніўня 1464 па 30 студзеня 1465 года (2-гі раз), з 12 лістапада 1467 па 15 мая 1470 года (3-ці раз) і Нарвегіі з 25 кастрычніка 1449 па 14 мая 1450 года.

Пасля паўстання шведаў (1434—1436) супраць Кальмарскай уніі быў рэгентам (1438—1441).

З 1442 года Карл — ваенны кашталян Выбарга. Тым часам ён набыў шырокія феадальныя ўладанні ў Фінляндыі, цэнтрам якіх быў горад Турку. Аднак пазней Карл быў вымушаны перабрацца ў Выбарг, дзе праводзіў незалежную ад караля палітыку.[1]

Пасля смерці Крыстафера Баварскага, 20 чэрвеня 1448 года Карл быў абраны каралём Швецыі. Падчас войнаў з Даніяй (пачаліся ў 1452 годзе) звярнуўся да экстраардынарных пабораў, а таксама спрабаваў правесці зямельную рэдукцыю, гэта значыць вярнуць у казну раней раздадзеныя землі, што выклікала мяцеж знаці, у выніку чаго Карл VIII тройчы выганяўся з краіны. Спрыяў усталяванню ў Швецыі цэнтралізаванай манархіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]