Карма (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Карма
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
11
Насельніцтва
17[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247306
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240812031
Карма на карце Беларусі ±
Карма (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Карма (Акцябрскі раён)
Карма (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Карма (Акцябрскі раён)

Карма́[2] (трансліт.: Karma, руск.: Корма) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 27 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 253 км ад Гомеля, 31 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні, усходзе і поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з двух кароткіх прамалінейных мерыдыянальных вуліц. На захадзе — кароткая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Крама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. У ХІХ ст. уваходзіла ў падухоўны маёнтак Дуброва Нястанавіцкай сельскай грамады. Па стану на 1857 год — уласнасць казны. На 1870 год — у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Новая Карма», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі створаны ў вёсцы нямецкімі акупантамі апорны пункт. У красавіку 1942 года карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 57 жыхароў. 22 жыхары загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 11 двароў, 17 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1857 год — 14 двароў, 62 жыхары.
  • 1908 год — 28 двароў, 242 жыхары.
  • 1940 год — 49 двароў, 203 жыхары.
  • 1959 год — 181 жыхар (паводле перапісу).
  • 1997 год — 31 двор, 52 жыхары.
  • 2004 год — 17 двароў, 29 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]