Карма (Кармянскі раён)
Гарадскі пасёлак
Карма
| ||||||||||||||||||||||||||
Карма[2] — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Кармянскага раёна, на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Кармянка. За 110 км ад Гомеля, 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, аўтадарогамі злучаная з Чачэрскам і з аўтадарогамі Бабруйск—Крычаў і Гомель—Магілёў. Насельніцтва 7 583 чал. (2017)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядомая з 17 ст. як мястэчка ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства ВКЛ. З 1772 у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерніі, уласнасць Быкоўскіх. У 1919—1924 — пасёлак у Гомельскай губерні РСФСР, з сакавіка 1924 — у БССР. У 1924-1930 цэнтр Кармянскага раёна ў Магілёўскай акрузе, з 1938 у Гомельскай вобл. З 1938 гарадскі пасёлак. У 1962—1965 у Рагачоўскім, у 1965—1966 у Чачэрскім раёнах. У 2007 годзе ў склад гарадскога пасёлка ўвайшлі вёскі Куракаўшчына, Новая Зенькавіна, Старая Зенькавіна, Сырск[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

- XIX стагоддзе: 1826 год — 926 чал.; 1897 год — 2649 чал.
- XX стагоддзе: 1923 год — 1,5 тыс. чал.; 1971 год — 4,1 тыс. чал.; 1997 год — 5,1 тыс. чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2004 год — 6,2 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,5 тыс. чал.; 2009 год — 7448 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 7610 чал.[6]; 2017 год — 7583 чал.[1]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартовая школы.
Медыцына[правіць | правіць зыходнік]
Медычнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе мясцовая лякарня.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Дзейнічаюць цэнтр культуры, 2 бібліятэкі.
Мас-медыя[правіць | правіць зыходнік]
У гарадскім пасёлку выдаецца раённая газета «Світанак над Сожам».
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
Карма развіваецца ў адпаведнасці з генеральным планам (1976). У паўднёвай частцы мястэчка захаваўся гістарычны цэнтр з рынкам. Забудова галоўных вуліцаў — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона размяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.
Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Спыніцца можна ў гасцініцы «Карма»[7].
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагменты)
- Іўдзейскія могілкі
- Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава» (XIX ст.)
- Царква Святога Мікалая (1832)
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
- Краявіды Кармы
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Гнэся Львоўна Дазорцава (1901—1966) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі.
- Яўген Міхайлавіч Перлін — беларускі тэлевядоўца.
- Ірына Міхайлаўна Палякова — беларускі палітык.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 25 октября 2007 г. № 67 Об изменении границ городского поселка Корма и Коротьковского сельсовета Кормянского района
- ↑ Лебедзева В. Карма //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 117.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гомельская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Карма // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карма
Геаграфічныя звесткі па тэме Карма на OpenStreetMap