Кармелава
| Мястэчка | |||
| Кармелава | |||
|---|---|---|---|
| літ.: Karmėlava | |||
|
|||
| 54°58′20″ пн. ш. 24°04′00″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Павет | Каўнаскі | ||
| Раён | Каўнаскі | ||
| Сянюнія | Кармелаўская | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Ранейшыя назвы | Кармялаў | ||
| Вышыня цэнтра | 64 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 37037 | ||
| Паштовы індэкс | 54085 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Кармелава[1] або Кармя́лаў[1] (літ.: Karmėlava) — мястэчка ў Ковенскім раёне Літвы, на рацэ Вілія. Адміністрацыйны цэнтр Кармелаўскай сянюніі. Месціцца за 14 км на паўночны ўсход ад Коўні. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
У Кармелаве месціцца аэрапорт «Коўна».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Першыя пісьмовыя згадкі пра Кармялаў (Kremilow) з’яўляюцца з канца XIV стагоддзя ў апісанні шляхоў крыжацкіх наездаў[2].
У 1529 годзе вялікі князь Жыгімонт I Стары фундаваў у Кармелаве касцёл (перабудаваны ў 1763 годзе віцебскім кашталянам Шыманам Сіруцем). На Радзівілаўскай карце (1613) значыцца як мястэчка. У 1663 годзе згадваецца парафіяльная школа.
Быў цэнтрам нягродавага староства ў складзе Ковенскага павета, якое трымалі Агінскія, потым Сіруці; на сойме 1773—1775 гадоў староства перадалі ковенскаму скарбніку Юзафу Кончу.
2 мая 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Кармелаву Магдэбургскае права і герб.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года мястэчка апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года — у складзе Літвы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святой Ганны (1945)
Зноскі
- 1 2 ЭнцВКЛ 2010, с. 259.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кармялаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 259. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Kormiałów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 403—404
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кармелава
