Карнакскі спіс цароў
Карнакскі спіс цароў — спіс ранніх егіпецкіх цароў, выбіты на камні, размяшчаўся на паўднёва-заходнім вугле святочнай залы Тутмаса III, у сярэдзіне Пакояў Амона-Ра, у Карнакскім храме ў сучасных Луксоры ў Егіпце. Спіс быў састаўлены ў час праўлення Тутмаса III, у ім пералічан 61 цар, пачынаючы са Снофру, цара часоў Старога царства. Толькі ў 39-ці цароў імёны можна прачытаць, адно з іх не ўключана ў картуш (рамка, якою звычайна акружалі імя цара).
Гэта не поўны спіс егіпецкіх фараонаў, бо з іншых старажытных спісаў вядомыя іншыя цары. Аднак гэты спіс каштоўны, таму што ўтрымлівае імёны цароў Першага і Другога пераходных перыядаў, якія прапушчаны ў большасці іншых царскіх спісаў.
Помнік упершыню быў апісаны Джэймсам Бартанам (James Burton) у 1825 годзе[1]. У 1843 годзе нямецкая экспедыцыя пад кіраўніцтвам егіптолага Карла Рыхарда Лепсіуса падарожнічала ўверх па Нілу к Карнаку, дзе Лепсіус зрабіў зарысоўкі спіса. Французскі шукальнік прыгод, Эміль Прыс д'Авен (Émile Prisse d'Avennes), за адну ноч разабраў і ўкраў блокі, на якіх быў спіс, каб завалодаць імі для Францыі, і адправіў іх дадому[2][3]. Зараз спіс, вельмі пашкоджаны, выстаўлены ў Луўры[4] ў Парыжы.
Прарысоўка спіса
[правіць | правіць зыходнік]На царскай пліце паказаны Тутмас III, які стоячы прыносіць ахвяры перад 61 сядзячымі царамі. Каля кожнага адлюстраванага цара выбіта яго імя ў картушы. Тэкст гаворыць:
Цар Мен-хепер-ра (Тутмас III), хай жыццё, даўгалецце, сіла і здароўе будуць дадзеныя яму вечна як Ра. Прынашэнне hetep-di-nisut-ахвяры («ахвяра, якую дае цар») царам Верхняга і Ніжняга Егіпта.
|
Гэту выяву трэба разглядаць не як храналагічны пералік цароў у вузкім сэнсе, а як адлюстраванне царскіх статуй, якія Тутмас III знайшоў пры перабудове храма і перанёс у іншыя месцы. Спіс храналагічна не ўпарадкаваны, але цікавы тым, што ў ім пералічваюцца некаторыя правіцелі Першага і Другога пераходнага перыядаў, якіх няма ні ў якіх іншых царскіх спісах.
Апісанне спіса
[правіць | правіць зыходнік]У табліцы ніжэй для кожнага фараона прыведзена яго імя разам з тым іменем, пад якім фараон уключаны ў Карнакскі спіс. Сам спіс складаецца з трох частак і раздзелен пасярэдзіне вертыкальнаю рысай. Нумарацыя, паводле Лепсіуса[6], ідзе ад краёў к цэнтру.
Левы бок | Правы бок | ||
---|---|---|---|
Верхні рад | |||
Фараон | Упісанае імя | Фараон | Упісанае імя |
1. Невядома | Нефер-ка-ра | 32. Сенусерт III | Ха-ка-ра |
2. Снофру | С-неферу | 33. Себекхатэп IV | Ха-нефер-ра |
3. Сахура | Саху-ра | 34. Неферхатэп I | Ха-сехем-ра |
4. Ніусерра | Іні | 35. Разбурана | разбурана |
5. Джэдкара Ісесі | Ісесі | 36. Себекхатэп I | Сехем-ра-ху-таўі |
6. Разбурана | разбурана | 37. Аменемхет VI | С-анх-іб-ра |
7. Разбурана | разбурана | 38. Небірырау I | Се-ўадж-эн-ра |
8. Джэхуці | Сехем-ра-семен-таўі | 39. Невядома | …кау(ра) |
Другі рад | |||
Фараон | Упісанае імя | Фараон | Упісанае імя |
9. Разбурана | разбурана | 40. Разбурана | разбурана |
10. Інтэф II? | Інтэф | 41. Неферхатэп II | Мер-сехем-ра |
11. Інтэф I? | Ін… | 42. Себекхатэп VII | Мер-кау-ра |
12. Ментухатэп I? | Мен… | 43. Себекхатэп VIII? | Се-усер-таўі |
13. Інтэф Старэйшы? | Інтэф | 44. Невядома | …ра |
14. Невядома | Цеці | 45. Невядома | Сенефер..ра |
15. Невядома | Пепі | 46. Хахатэпра Себекхатэп | Ха-хатэп-ра |
16. Мерэнра I? | Мер-эн-ра | 47. Себекхатэп II | Ха-анх-ра |
Трэці рад | |||
Фараон | Упісанае імя | Фараон | Упісанае імя |
17. Аменемхет I | С-хатэп-іб-ра | 48. Рахатэп | (Сехем)ра Уаххаура |
18. Аменемхет II | Небу-кау-ра | 49. Сеўахенра Сенебміу | Се-ўах-эн-ра |
19. Разбурана | разбурана | 50. Мерхатэпра Себекхатэп | Мер-хатэп-ра |
20. Разбурана | разбурана | 51. Угаф | Ху-таўі-ра |
21. Аменемхет IV | Маат-херу-ра | 52. Разбурана | разбурана |
22. Нефрусебек | Себек-неферу | 53. Разбурана | разбурана |
23. Схатэпкара Інтэф? | Інтэф | 54. Себекемсаф I | Сехем-ра-ўадж-хау |
Ніжні рад | |||
Фараон | Упісанае імя | Фараон | Упісанае імя |
24. Сенусерт I | Хепер-ка-ра | 55. Невядома | …ра |
25. Секененра Таа | Се-кен-эн-ра | 56. Невядома | Сенефер..ра |
26. Сенахтэнра | Се-нахт-эн-ра | 57. Невядома | Сеўадж..ра |
27. Бебіанх | Се-усер-эн-ра | 58. Невядома | Сехем..ра |
28. Нубхеперра Інтэф | Нуб-хепер-ра | 59. Разбурана | разбурана |
29. Ментухатэп II | Неб-хепет-ра | 60. Разбурана | разбурана |
30. Ментухатэп III | Се-нефер-ка-ра | 61. Разбурана | разбурана |
31. Разбурана | разбурана |
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Burton, James: «Excerpta Hieroglypica», Plate Ia, Cairo, 1825
- ↑ «L'Illustration, Journal Universel», Vol. VII, p 244—245, Paris 1846
- ↑ Monderson, Frederick. «Temple of Karnak: The Majestic Architecture of Ancient Kemet» p. 58
- ↑ Chapelle des ancêtres in the Sully wing, Rez-de-chaussée, Room 12, Catalogue number E13481bis
- ↑ Jürgen von Beckerath: Chronologie des pharaonischen Ägypten. S. 23.
- ↑ Abhandlungen der Königlichen Preußischen Akademie der Wissenschaften zu Berlin 1852 (1853) p.455
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Карнакскі спіс цароў на Вікісховішчы |
- Зарысоўка Лепсіуса з APAW 1852 Архівавана 13 кастрычніка 2009. з Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук (ням.)
- Карнакскі царскі спіс Архівавана 24 сакавіка 2015. з поўнай іерагліфічнай транскрыпцыяй, крыніцамі і зарысоўкамі (англ.)