Карнакскі храм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Від Карнакскага храма з паветра

Карна́кскі храм, ці Карна́к (стараж.-егіп. Іпет-Ісут) — буйнейшы храмавы комплекс Старажытнага Егіпта, галоўнае дзяржаўнае свяцілішча Новага царства. Знаходзіцца ў сучасным Карнаку, невялікім паселішчы на ўсходнім беразе Ніла ў 2,5 км ад Луксора. З 1979 года гэты храм, разам з Луксорскім храмам і фіванскімі некропалямі уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Васьмігранная калона Ініятэфа II. Луксорскі музей.
План храмавага комплекса ў Карнаку

Першае сведчанне аб існаванні культа бога Амона-Ра ў старажытнаегіпетскіх Фівах адносіцца да эпохі Сярэдняга царства. Гэта васьмівугольная калона, створаная пры фараоне XI дынастыі[ru] Ініятэфе II[ru] і якая цяпер знаходзіцца ў Луксорскім музеі[ru]. Найбольш старажытны з захаваўшыхся будынкаў быў пабудаваны ў часы XII дынастыі, пры фараоне Сенусерце I. Асаблівага размаху будаўнічыя работы дасягнулі ў часы Новага царства. Храмы Карнака перабудоўваліся аж да часоў імператарскага Рым. Егіпцяне называлі яго чыкумбара, што значыць «Вялікі».

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны храм Амона-Ра
Свяшчэннае возера
Пілон храма Хансу
Зал карыяцід
Малая алея баранагаловых сфінксаў перад храмам

Найбольш значным будынкам усяго комплекса з’яўляецца храм Амона-Ра з яго 10 пілонамі, буйнейшы з якіх мае даўжыню 113 метраў, шырыню 15 метраў і вышыню каля 45 метраў. Агульная плошча храма складае каля 30 гектараў (чатырохвугольнік з бакамі ў 530, 515, 530 і 610 метраў). Акрамя пілонаў, велічна выглядае калонная зала, пачатая пры Харэмхебе і закончаная ў гады праўлення фараонаў Сеці I і Рамзеса II. Храмавыя памяшканні складаюцца з трох абкружаных сценамі частак: прысвечанай богу Амону (Іпет-сут), прысвечанай богу Монту (плошчай у 2,34 га) і прысвечанай багіне Мут (плошчай у 9,2 га). Акрамя гэтых трох, тут быў пабудаваны фараонам Эхнатонам на шосты год праўлення, Гем-па-Атон[de] — храм Атона.

У частцы, прысвечанай Амону, знаходзяцца:

Тут таксама знаходзіцца так званая Белая капэла (найбольш старажытны будынак комплексу, пастаўлены у часы Сенусерта І); Чырвоная капэла (пастаўлены пры царыцы Хатшэпсут будынак, з насценнымі выявамі яе каранацыі, сэнамі ахвярапрынашэнняў і фіванскімі рэлігійнымі ўрачыстасцямі); Алебастравая капэла (пастаўленая пры фараоне Тутмосе IV); храм Рамзеса III. На поўдні ад цэнтральнага храмавага будынка ляжыць свяшчэннае возерв памерам 120 на 77 метраў. Узровень возера падтрымліваўся выключна за кошт грунтовых вод. Побач з ім знаходзілась невялікае памяшканне, дзе жылі гусі — свяшчэнныя птушкі Амона. Вада з возера выкарыстоўвалася жрацамі для свяшчэннага амывання статуй багоў.

Частка, прысвечаная багіне Мут, ляжыць прыкладна ў 350 метрах на поўдзень ад цэнтральнага храма Амона-Ра, з якім звязана малой алеяй з 66 баранагаловых сфінксаў, і мае памеры 250 на 350 метраў. Тут знаходзіцца абкружаны з трох бакоў Свяшчэнным возерам храм Мут, а таксама храм і «радзільны дом» Рамзэса ІІІ. Уваходны партал у храм багіні Мут быў створаны пры фараоне Сеці I. Побач знаходзіўся храм Камутэф. У 1840 годзе гэтыя храмы былі разбураны дзеля таго, каб выкарыстаць іх як будаўнічыя матэрыялы пры ўзвядзенні фабрыкі.

На ўсход, ад часткі, прысвечанай Амону-Ра, фараонам Эхнатонам быў пастаўлены храм богу Атону (Гем-па-Атон), якога ён зрабіў галоўным і адзіным богам Старажытнага Егіпта. Памеры яго былі 120 на 120 метраў, што было больш за плошчу храма Амона-Ра. Па ўказанню Эхнатона, усе іншыя храмы, акрамя тых, якія належалі Атону, былі закрыты. Пасля яго смерці, у праўленне Харэмхеба, храмы старых багоў былі адкрыты, а свяцілішча Атона было поўнасцю разбурана. Каменныя блокі, з якіх ён быў пабудаваны, выкарыстоўваліся для іншых храмаў і будынкаў. Асобныя з гэтых блокаў, аб’яднаных у выглядзе будынка, можна ўбачыць у Луксорскім музеі.

У антычную Карнакскі храм звязалі з Луксорскім алеяй, з бакоў якой былі ўсталяваны сфінксы. У Карнаку гэтая дарога заканчваецца каля дзясятага храмавага пілона. Гэта 2-кіламетровая вялікая Алея сфінксаў цяпер рэстаўруецца і ў значнай ступені ўжо адноўлена.

Рэлігійнае служэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як старажытнаегіпетскі культ Амона-Ра паступова пераўтвараўся спачатку ў рэгіянальны, а потым і ў дзяржаўны, фараоны эпохі ранняга Сярэдняга царства пачынаюць будаўніцтва храмавага комплекса (якое працягвалася больш за тысячу гадоў), у якім жрацы бога Амона маглі б з адпаведнай ім пышнасцю адпраўляць свае штодзённыя служэнні. Як і для Амона, былі пастаўлены храмы для яго жонкі, багіні Мут, і для іх сына, луннага бога Хансу. Разам яны ўтваралі так званую фіванскую Трыяду. Акрамя іх, у Карнаку таксама быў пастаўлены храм бога Монту, які стаў яшчэ пры XI дынастыі галоўным богам горада Фівы.

У старажытнаегіпетскай рэлігійнай сістэме адным з найважнейшых прынцыпаў было паняцце аб касмаганічным сусветным ладзе, які абазначаўся тэрмінам маат. Паколькі маат не з’яўляецца нечым вечным і нязменным, і можа ў выніку ганебных чалавечых паводзін быць выведзены са спрыяльнай раўнавагі, найважнейшай задачай з’яўляецца патрыманне яго ў стабільным стане з тым, каб пазбегнуць хаоса і знішчэння звыклага чалавеку света. Вышэйшым абавязкам фараона з’яўлялася падтрыманне маат у стане раўнавагі. Таму кожны старажытнаегіпетскі храм з’яўляецца пэўнай мадэллю гэтага свету, у якім адбываюцца сакральныя дзеі, якія праводзяцца фараонам ці замяшчаючым яго вярхоўным жрацом для захавання маат нязменным — прынясення ахвяр багам, маленні і свяшчэнныя песнапенні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 87
рус.англ.фр.
Цэнтральная каланада храма
стауя Рамзэса II з яго дочкай Мерыт-Амон