Карнегі-хол
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Карнегі-хол (анг.Carnegie Hall) — канцэртная зала ў Нью-Ёрку, на рагу Сёмай авеню і 57-й вуліцы Манхэтэна. Тут выконваецца як акадэмічная, так і папулярная музыка.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Збудаваны па праекце архітэктара Уільяма Татхіла.
Адкрыты 5 мая 1891 года канцэртам Нью-Ёркскага сімфанічнага аркестра.
Да 1898 года насіў назву "мюзік-хол", затым атрымаў імя Эндру Карнегі, які фінансаваў пабудову будынка.
Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]
Уключае 3 залы, галоўная з якіх з 1997 носіць імя Айзека Стэрна. Агульная ўмяшчальнасць - 2804 месцы. У 1983 і 2003 будынак абнаўляўся.
Сусветныя прэм'еры[правіць | правіць зыходнік]
За больш за стагоддзе ў Карнегі-холе адбыліся знакамітыя сусветныя прэм'еры (прыводзяцца выбраныя):
- Дзявятая сімфонія Дворжака (16 снежня 1893)
- Хатняя сімфонія Рыхарда Штрауса (21 сакавіка 1904)
- Варыяцыі на тэмы Карэлі Сяргея Рахманінава (7 лістапада 1931)
- Кантрасты Белы Бартака (9 студзеня 1939)
- Камерная сімфонія № 2 Арнольда Шонберга (15 снежня 1940)
- Сімфонія ў 3-х частках Ігара Стравінскага (24 студзеня 1946)
- Сімфонія № 3 Чарлза Айвза (5 красавіка 1946)
- Гімн Святому Прычасцб Аліўе Месіяна (13 сакавіка 1947)
- Сімфонія № 4 Чарлза Айвза (26 красавіка 1965)
- Сімфонія № 6 для сапрана і аркестра Філіпа Гласа на вершы Алена Гінсберга (3 лютага 2002)
- Амерыканскі берсерк Джона Адамса (25 лютага 2002)
- Catenaires Эліята Картэра (11 снежня 2006)
- Бобл Бобі Макферына (2 мая 2008)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт Архівавана 5 чэрвеня 2009.