Карнеліс Мартэнсан Тромп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карнеліс Мартэнсан Тромп
Cornelis Tromp
Карнеліс Тромп, 1629—1691. Партрэт, напісаны Сэрам Пітэрам Лелі каля 1675 г
Карнеліс Тромп, 16291691. Партрэт, напісаны Сэрам Пітэрам Лелі каля 1675 г
Дата нараджэння 9 верасня 1629(1629-09-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1691(1691-05-29)[1][2][…] (61 год)
Месца смерці
Бацька Maarten Tromp[d]
Жонка Margaretha van Raephorst[d]
Грамадзянства
Род войскаў Флот Нідэрландаў
Гады службы 1645 - 1691
Званне адмірал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Knight of the Order of the Elephant
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карне́ліс Мартэнсан Тромп (нідэрл.: Cornelis Maartenszoon Tromp; 16291691) — адмірал флоту Галандскай рэспублікі, у канцы жыцця — адмірал Дацкага флоту.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Тромп нарадзіўся ў Ратэрдаме, і быў другім сынам Мартэна Харпертсана Тромпа, які стаў пазней лейтэнант-адміралам Галандскага флоту.

У 1642 г. ён наведаў Францыю з намерам вывучыць французскую мову. У верасні 1645 г. Карнеліс Тромп быў прызначаны лейтэнантам. Да 22 жніўня 1649 г. ён атрымаў званне капітана.

Служыў у Першую англа-галандскую вайну, пад камандаваннем камадора Рэспублікі Злучаных Правінцый Нідэрландаў Ёхана ван Галена ўдзельнічаў у бітве пры Ліворна. Атрымаў званне контр-адмірала Мааскага Адміралцейства 11 лістапада 1653, ужо пасля смерці свайго бацькі Мартэна Тромпа.

У 1656 ён удзельнічаў у дапамозе Гданьску (Данцыгу). У 1658 годзе было выяўлена, што ён выкарыстоўваў судны сваёй эскадры для таго, каб гандляваць прадметамі раскошы; у выніку Тромп быў аштрафаваны і да 1662 года пазбаўлены камандавання. Перад Другой англа-галандскай вайной 29 студзеня 1665 ён атрымаў павышэнне і званне віцэ-адмірала; у бітве каля Лоўстафта ён прадухіліў поўную катастрофу флоту, здолеўшы выратаваць большую яго частку.

Атрымаўшы такім чынам раптоўную папулярнасць, 23 ліпеня 1665 года Карнеліс Тромп адначасова атрымаў і вышэйшае званне галандскага флоту Лейтэнант-адмірала, але павінен быў пакінуць камандаванне даручанай яму эскадрай у наступным месяцы на карысць лейтэнант-адмірала Міхіла Адрыянсана дэ Руйтэра

З 6 лютага 1666 года Тромп камандаваў караблямі Амстэрдамскага Адміралцейства, на пасадзе камандуючага амстэрдамскай (галандскай) эскадрай удзельнічаў у Чатырохдзённай бітве і ў бітве ў дзень Святога Якава (але пасля апошняй Руйтэр загадаў Тромпу і яго ад’ютантам пакінуць эскадру). У жніўні 1666 года быў зняты са службы па падазрэнні ва ўдзеле ў змове, якая ставілай мэтай звяржэнне ўрада Карнеліса дэ Віта. Тромп быў уцягнуты ў аранжысцкую змову і забойства Ёхана і Карнеліса дэ Вітаў у 1672 г.

Вярнуўся на флот у красавіку 1673 г., пасля таго, як аранжысты захапілі ўладу. Ваяваў супраць французскіх і англійскіх флотаў у Трэцяй англа-галандскай вайне, разам з лейтэнант-адміралам-генералам Міхілам дэ Руйтэрам: праславіўся ў першай і другой бітвах пры Схоневелдзе і бітве пры Тэкселе ўлетку 1673 г. У 1675 атрымаў тытул баранэта.

8 мая 1676 Карнеліс Тромп стаў поўным адміралам дацкага флоту і кавалерам Ордэна Слана, а ў 1677 г. — графам. Перамог шведскі флот у Эландскай бітве, якая стала яго адзінай перамогай у якасці камандуючага флотам. Да 6 лютага 1679 года ён стаў лейтэнант-адмірал-генералам Галандскай Рэспублікі.

Памёр у Амстэрдаме ў 1691 годзе, афіцыйна ўсё яшчэ ажыццяўляючы функцыі камандуючага галандскім флотам.

Характар[правіць | правіць зыходнік]

Тромп быў вельмі агрэсіўным камандуючым і аддаваў перавагу прамы напад па лініі фронту перад усімі іншымі відамі лінейнай тактыкі. У выніку гэтага мяняў караблі вельмі часта: чатыры разы ў Чатырохдзённай Бітве, тры разы ў пры Схоневелдзе і два разы пры Тэкселе. Такая тактыка падабалася яго камандам, нягледзячы на небяспеку.

Тромп вельмі моцна раўнаваў да славы Руйтэра, але ставіўся да яго з павагай, хоць і лічыў яго чалавекам пасрэдным.

Дзяцей Карнеліс Тромп не меў. Дома Карнеліс ці нідэрл.: Kees, як яго звычайна называлі ў сям’і, хутка станавіўся дакучлівым і гультаяватым. Ён меў рэпутацыю чалавека, які моцна п’е.

Тромпа лічылі пыхлівым чалавекам, які меў надзвычай высокае меркаванне пра сябе. Як сын вядомага бацькі, ён лічыў натуральным права на тое, што яго лічылі ваенна-марскім героем. На працягу жыцця былі напісаны прынамсі 22 яго партрэты.

Зноскі

  1. а б Cornelis Tromp // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Cornelis Tromp // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]