Карнеліс Энгельбрэхтc

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карнеліс Энгельбрэхтc
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1468[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1533[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Lucas Cornelisz de Kock[d], Cornelis Cornelisz Kunst[d] і Pieter Cornelisz Kunst[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карнеліс Энгелбрэхтс (нідэрл. Cornelis Engebrechtsz, 1462, Лейдэн, Нідэрланды пад уладай Іспаніі — 1527, Лейдэн) — нідэрландскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жыццё мастака нядрэнна дакументавана архіўнымі крыніцамі. Карэл ван Мандэр прысвяціў яму асобную біяграфію, але яна змяшчае не падзеі жыцця, а аналіз яго твораў.

Нарадзіўся ў Лейдэне (ці ў яго ваколіцах) каля 1462 (па сцвярджэнні Карэла ван Мандэра ў 1468, а найбольш асцярожныя даследчыкі адносяць дату яго нараджэння паміж 1460 і 1465 гадамі). Лічыўся першым буйным мастаком і адным з першых, якія выкарыстоўвалі алейныя фарбы, якія жылі ў Лейдэне. Першая згадка пра яго як пра мастака ў архівах адносіцца да 1482 года, калі ён прадаў сваю карціну манастыру Іеранімусдаль у мястэчку Ёстгест (паблізу Лейдэна). Даследчыкі мяркуюць, што ён быў навучаны ў якасці мастака ў гэтым манастыры; цалкам магчыма, што ён праходзіў навучанне ў Бруселі ці Антверпене. Сярод магчымых яго настаўнікаў называецца фламандскі мастак Голійн дэ Котэр, паслядоўнік Рагіра ван дэр Вейдэна.

У адпаведнасці з архіўнымі дакументамі ён жыў у Лейдэне прыблізна з 1497 года да сваёй смерці. Карнеліс Энгелбрэхтс быў членам гарадскога апалчэння лучнікаў з 1499 да 1506 год і апалчэння арбалетчыкаў з 1515 па 1522 год. Каля 1520 года ён служыў нават у якасці капітана гэтага апалчэння.

Ажаніўся з Элізбет Пітэрсдр каля 1487 года. У іх было шэсць дзяцей, у тым ліку трое сыноў, якія сталі мастакамі.

Як настаўнік даваў шырокую свабоду творчай фантазіі сваіх вучняў. Сярод іх: Артген ван Лейдэн, Лукас ван Лейдэн і трое сыноў — Піцер (каля 1490—каля 1560), Карнеліс (або Карнеліс Карнеліс Кунст, 1493—1544, працаваў у Лейдэне і Бругэ), Лукас (або Лукас , 1495—1552, працаваў у Англіі ў часы караля Генрыха VIII), якія атрымалі мянушку Кунсты (апошнія двое з іх сталі жывапісцамі, Карэл ван Мандэр нават напісаў іх біяграфіі, але карцін іх да нашага часу не дайшло, старэйшы з сыноў стаў мастаком па шкле).

Памёр паміж 11 лютага і 26 жніўня 1527 года (паводле звестак Карэла ван Мандэра ў 1533 годзе).

  1. а б Cornelis Engebrechtsz
  2. а б Cornelis Engebrechtsz. // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.