Кароль Антоні Жэра
| Кароль Антоні Жэра | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1 верасня 1743 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1802 |
| Месца смерці | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік |
Кароль Антоні Жэра (польск.: Karol Antoni Żera; 1 верасня 1743, в. Тварогі-Выпыхі, Падляскае ваяводства, Карона Польская — 1802, Драгічын-Надбужскі[1]) — польскі і беларускі пісьменнік, манах-францішканін.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сям’і дробнага шляхціца. У 1751 годзе пачаў вучыцца грамаце ў бацькі, з 1754 года — у Драгічынскай езуіцкай калегіі. У 1765 годзе у Пінскім францысканскім кляштары ўступіў у ордэн францысканцаў пад імем Гаўдэнцій. Доўгі час жыў у Сянне на Віцебшчыне, працаваў выкладчыкам у канвенце бернардзінцаў[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар зборніка беларускіх, польскіх і лацінскіх фацэцый (анекдотаў) «Безліч рэчаў, торба смеху, гарох з капустай, а кожны сабака з другой вёскі…» (складзены ў 1773—1798 гадах[3], распаўсюджваўся ў рукапісах). У зборніку 223 анекдатычныя, пацешныя і павучальныя гісторыі, некаторыя з якіх маюць антыклерыкальны і антыпрыгонніцкі змест[3]. Многія анекдоты запісаны на Беларусі і на беларускай мове. Паводле аднаго са спісаў зборнік К.-А. Жэры выдадзены З. Глогерам (Варшава, 1893).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ E. Borowski. Działalność franciszkanów w Drohiczynie nad Bugiem od schyłku XIV wieku do 1832 roku. // Studia Teologiczne : Białystok, Drohiczyn, Łomża, 1992, Tom 10.
- ↑ Жэра Караль – Белліт (21 кастрычніка 2023). Праверана 28 жніўня 2024.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Krzyżanowski J. Dawna facecja polska. Warszawa, 1960. (польск.)
- Артымовіч Е. Кароль Жэра // Ніва. 11.11.1984.
- Мальдзіс А. «Торба смеху» Кароля Жэры / А. Мальдзіс // З літаратуразнаўчых вандраванняў: нарысы, эсэ, дзённікі — Мінск, 1987. — С. 39–50.
- Мальдзіс А. В. Жэ́ра Караль Антоні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 489. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Мальдзіс А. В. «Торба смеху» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 489. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).