Кароль Артур

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Артур як адзін з Дзевяці Годных, габелен, каля 1385

Кароль Артур — легендарны правіцель брытаў, які паспяхова ўзначальваў абарону супраць саксаў у пачатку 6 ст. Папулярнасць легендам аб Артуры надала «Гісторыя каралёў Брытаніі» Гальфрыда Монмуцкага, напісаная ў 12 ст. Пачынаючы з гэтага часу кароль Артур трывала ўвайшоў у агульны еўрапейскі легендарыюм.

Гістарычны грунт легендаў застаецца прадметам спрэчак. Некаторыя навукоўцы лічыць, што брыцкі правадыр з такім іменем сапраўды існаваў. Але нават ў гэтым разе паведаміць пра яго амаль няма чаго.

Гісторыя караля Артура[правіць | правіць зыходнік]

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле міфаў, падзеі адбываюцца ў V-VI стст. У Брытанскай гісторыі гэты перыяд вядомы як "цёмныя часы", аб якіх не захавалася амаль ніякіх звестак.

У пачатку V ст. Брытанія набывае незалежнасць ад Рымскай Імперыі. Праз нейкі час уладку падманам захоплівае феадал Вортыгерн. Плямёны піктаў здзесніваюць набегі на Брытанію. Каб абараніць брытаў, Вортыгерн запрашае саксаў. Хутка ў Брытанію прыбываюць кароль саксаў Хорс і яго сын Хенгіст разам са сваімі дружынамі. Але сітуацыя выходзіць з-пад кантролю: варвары саксы самі пачынаюць спустошваць Брытанію.

Вортыгерн змагаецца з імі і будуе сабе замак. Але гэты замак заўсёды развальваецца, і ніхто не ведае, чаму. Тады Вортыгерн даведваецца, што жыве ў Брытаніі юнак Мэрлін, які можа адкрыць сапраўдную прычыну. Мэрліна знаходзяць і прыводзяць да Вортыгерна. Юнак, як высвятляецца, быў зачаты ад дэмана, які наведваў яго маці, а потым пакінуў з цяжарам у лоне. Мэрлін расказвае, што пад замкам жывуць два драконы, якія змагаюцца, і таму будынак разбураецца[1].

Вортыгерн робіць Мэрліна сваім прыдворным прадказальнікам. Але хутка узурпатар Вортыгерн быў разбіты прынцам Утэрам Пендрагонам, законным пераемнікам брытанскай кароны. Мэрлін дапамагае новаму каралю Брытаніі, у прыватнасці злучыцца на адну ноч з каханай Ігернай, жонкай герцага Гарлуа. Ад гэтай незаконнай сувязі і нараджаецца кароль Артур.

Жыццё караля Артура[правіць | правіць зыходнік]

Маладога спадчынніка кароны гадуе Мэрлін. Калі кароль Утэр Пендрагон памірае, феадалы спрачаюцца за трон. Згодна ў умоваю, новым манархам зробіцца той, хто выцягне з валуна меч Эскалібур. Нечакана для ўсіх з гэтым спраўляецца малады Артур.

Смерць караля Артура, карціна Джона Гарыка, 1862

Зрабіўшыся каралём, Артур атрымлівае 12 легендарных перамог, у тым ліку над саксамі. Захоплівае Ірландыю і Ісландыю, засноўвае знакаміты Круглы Стол, за якім, як роўныя, збіраюцца ўсе славутыя рыцары. Будуе горад Камелот, наведвае Аннон (незямны свет у кельтскай міфалогіі), дзе здабывае чароўны кацёл. Пазней народная і квазігістарычная традыцыя Брытаніі аднесла да эпохі Артура жыццё і подзвігі большасці славутых міфічных рыцараў - Івэйна, Кліжэса, Персеваля і іншых.

Бярэ ў жонкі Гін'еўру, даму ў багатага рымскага роду. Напрыканцы свайго кіравання Артур вырашае пакончыць з уладаннем рымлян у Галіі (сучасная Францыя). Але падчас яго адсутнасці пляменнік караля, Мордрэд, паквапіўся на Гін'еўру, жонку манарха, і нават спарбаваў захапіць трон. Артур вяртаецца ў Брытанію, адбываецца страшэнная бітва пры Камлане, дзе гіне ўвесь колер брытанскага рыцарства. Сам Мордрэд быў забіты, а Артур - смяротна паранены. Такім яго дастаўляюць у Авалон - востраў вечнага жыцця і шчасцяю. Славуты меч Эскалібур быў вернуты азёрнай дзеве Німуэ, ад якой ён першапачаткова трапіў да Мэрліна.

Больш позняя легендарная традыцыя перадавала надзею-прароцтва на вяртанне караля Артура ў далёкім будучыні і аб залатым веку, які наступіць пасля гэтага ў Брытаніі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]