Кароль са Слуцка
| ||
Кароль са Слуцка. XII ст. | ||
Матэрыял | рог лася | |
---|---|---|
Памеры | 68 мм × см | |
Слуцкі краязнаўчы музей, Слуцк |
Кароль са Слуцка — шахматная фігурка караля першай паловы XII ст., знойдзеная ў г. Слуцку падчас раскопак гарадзішча ў 1985—1986 гадах археолагам Леанідам Калядзінскім. Захоўваецца ў Слуцкім краязнаўчым музеі.
Фігурка шахматнага караля на сёння з'яўляецца адзінай на тэрыторыі Усходняй Еўропы: знойдзеная ў Чарнігаве ў 1991 годзе фігурка была скрадзена[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Падчас археалагічных прац былі знойдзены чатыры шахматныя фігуры: пешка, ладдзя, слон і кароль. Пешка і ладдзя выразаны з дрэва, а слон і кароль з косці. Паводле меркавання палеазаолага Веры Шчагловай, фігурка шахматнага караля была выразана з рога лася. Вышыня фігуркі складае 68 мм, вага — 65 грамаў. Знаходка выканана ў рэалістычнай манеры і кампазіцыйна ўяўляе сабой фігуру мужчыны, які сядзіць на троне. На галаве ў яго — «руская» шапка, валасы пастрыжаны пад гаршчок. Выява твару захавалася не поўнасцю, але можна заўважыць бараду і вусы. Таксама бачныя адтуліны, дзе знаходзіліся вочы, магчыма, выкананыя са шкла ці каляровага металу. Рукі складзены на каленях, ногі абуты ў высокія боты — гэта сведчыць пра знатнасць асобы[1].
Абсалютны аналаг фігуркі са Слуцка невядомы. Некаторае падабенства са слуцкай мае шахматная фігурка караля, знойдзеная ў 1964 годзе пры раскопках паселішча Традэнс у Нарвегіі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Слуцкі цар на троне з квадрата(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2016. Праверана 30 ліпеня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.