Кароль і каралева (казка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

"Кароль і каралева" - беларуская народная казка; чарадзейная. Запісана Эмай Дмахоўскай у Рэчыцкім павеце, вёска невядомая.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У караля памерла жонка, і ён вырашыў жаніцца на ўласнай дачке - каралеўне. Тая, напалоханая жудасным намерам бацькі, ідзе на могілкі і скардзіцца маці. Нечакана маці выходзіць са труны і кажа: "...так зрабі: нехай табе бацько купіць тры сукні: адна як зорачкі, другая як месяц, а трэця як соўнца. Да шчэ няхай справіць таб сьвіній кажух" (Эма Дмахоўская захавала дыялетныя асаблівасці Рэчыцкага павету).

Каралеўна ставіць бацьку гэтыя ўмовы. Кароль загадвае купіць тры сукны і пашыць свіны кажух. А каралеўна ўзяла ўсё гэта і пад падставай наведвання касцёлу паехала з дому і не вярнулася. Яна набрыла на незнаёмы палац, у якім жыла чужая каралева і яе сын. Дзяўчына апранулася ў свіны кажух. Каралева прыняла яе за жабрачку і зрабіла сваёй служанкай. Сын-каралевіч ставіўся да дзяўчыны дрэнна, свіны кажух смярдзеў і выклікаў у яго агіду.

Каралева з сынам тройчы наведваюць касцёл. Усе тры разы дзяўчына таемна скідае свіны кажух, апранае пачаргова убранні, якія былі "як зорачкі", "як месяц" і "як сонца" і уваходзіць у касцёл - той адразу ззяе ад яе прыгажосці. Усе тры разы каралевіч не пазнае сваёй служанкі, але захапляецца невядомай "паннай". Каб даведацца, хто гэтая незнаёмая прыгажуня, каралевіч перад трыцім наведваннем загадвае разліць смалу ў касцёле. Чаравік дзяўчыны прыклейваецца да падлогі і застаецца ў касцёле, а каралевіч па босай назе пазнае ў сваёй страшэннай служанцы, якая насіла агідны свіны кажух, закаханую дзяўчыну і ажаніўся з ёю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі казачны эпас / Склад. і ўступ. артыкул У. В. Анічэнка. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1976. — 206 с.