Перайсці да зместу

Каромысел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жанчына з каромыслам, вёска Міластаў Ігуменскага павета. Фота Вячаслава Косткі, 1905 г.
Драўляны каромысел у Хайкоу, правінцыя Хайнань, Кітай.

Каро́мысел, таксама каро́мысла — прылада, доўгая драўляная палка, простая ці выгнутая, з падвешанымі кручкамі або з выемкамі на канцах, каб пераносіць на плячах вёдры з вадой і іншыя грузы.

У беларускіх гаворках таксама сустракаюцца назвы: насілы[1], каромісла, кароміслы[2], стальва́га[3].

Каромысел па-ранейшаму шырока выкарыстоўваецца ва Усходняй Азіі, раней выкарыстоўваўся ў Еўропе і Заходнім свеце, у прыватнасці, даяркамі. Калісьці каромысел быў часткай еўрапейскай культуры, а потым быў прывезены ў Аўстралію[4] і ЗША.