Карпата-Руская Праваслаўная Царква

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Карпата-Руская Праваслаўная Царкваправаслаўная юрысдыкцыя ў выглядзе самакіравальнай епархіі ў складзе Канстанцінопальскага Патрыярхата ў ЗША. Яе узнікненне звязана з эміграцыяй у ЗША грэка-католікаў Прыкарпацця і Закарпацця. Эмігратаў суправаджалі свяшчэннікі, якія маглі быць жанаты, што выклікала незадаволенасцць у каталіцкага епіскапата ЗША. У сувязі з гэтым Ватыкан у 1929 годзе выдае пастанову Cum Data Fuerit, згодна з якой наварукапожаныя грэка-каталіцкія свяшчэннікі абавязаны былі выконваць цэлібат. У сваю чаргу гэты крок выклікаў абурэнне карпата-рускага грамадства. Таму 23 лістапада 1937 года ў Пітсубрге (Пенсільванія) прайшоў царкоўны сабор, на якім былі прадстаўлены 37 прыходаў, які вырашыў разарваць унію з Ватыканам і вярнуцца ў праваслаўе.

З гэтых прыходаў была створана новая епархія, епіскапам якой быў абраны Арэст Чарнок. Ен звярнуўся да Канстанцінопальского патрыярха Веніяміна І з просьбай прыняць епархію ў сваю юрысдыкцыю. Гэта і было зроблена ў 1938 годзе.

Цэнтрам епархіі з’яўляецца Джонстаўн (Пенсільванія). Там існуе духоўная семінарыя, кафедральны сабор Хрыста-Выратавальніка. Зарад у складзе епархіі 75 прыходаў, 3 місіі, якія аб’ядноўваюць больш за 50 тысяч чалавек. У Такседа (штат Нью-Ёрк) існуе мужчынскі манастыр Благавешчання, заснаваны ў 1978 годзе.

Епіскапат[правіць | правіць зыходнік]

Епархіяльныя епіскапы
  • Арэст (Чарнок) (1937—1977)
  • Іаан (Марцін) (1977—1984)
  • Нікалай (Смішко) (з 1985—2011)
  • Грігорій (Таціс) (с 27 ноября 2012)
Епіскапы-памочнікі
  • Пётр (Шыманскі) (1963—1964)
  • Мефодій (Канчуга) (1965)
  • Іаан (Марцін) (1966—1977)