Іван Мацвеевіч Карпуць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Карпуць)
Іван Мацвеевіч Карпуць
Дата нараджэння 1 студзеня 1938(1938-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 2012(2012-02-18) (74 гады)
Род дзейнасці ветэрынар
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук (1977)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Іван Мацвеевіч Карпуць (1 студзеня 1938, Даўбянкі, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць — 18 лютага 2012) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002), доктар ветэрынарных навук (1977), прафесар (1979). Ганаровы прафесар Кембрыджскага (2002) і Калумбійскага (2003) універсітэтаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). З 1961 года працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Скідзельскі» Гродзенскай вобласці. З 1967 года празектар, асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1979 года загадчык кафедры, з 1989 года прарэктар гэтага інстытута. З 2004 года прафесар Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне імуналогіі, імунапаталогіі і крыватвору ў жывёл. Правёў фундаментальныя даследаванні па высвятленню заканамернасцяў фарміравання імуннага статусу ў жывёл, развіццю механізмаў імунапаталогіі ў сістэме маці-прыплод, уплыву антыбіётыкаў, прабнотыкаў, вітамінаў, прадуктаў хімізацыі, выкідаў прамысловых прадпрыемстваў, шэрагу мікраарганізмаў і паразітаў на крыватвор, імунагенез, абмен рэчываў і якасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Аўтар і сааўтар 12 дыягнастычных, лячэбна-прафілактычных прэпаратаў і імунакарэктараў, вытворчасць якіх арганізавана ў Рэспубліцы Беларусь. Распрацаваў і апрабаваў інфармацыйныя тэхналогіі і прагрэсіўныя вучэбна-метадычныя спосабы навучання, якія рэалізаваны ў навучальных працэсах ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Апублікаваў больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 4 падручнікі, 3 даведнікі. Аўтар 11 вынаходак і патэнтаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1997 года за цыкл работ «Вывучэнне заканамернасцей фарміравання імуннага статусу», высвятленне механізмаў развіцця імунапаталогіі жывёл, стварэнне прэпаратаў для дыягнастычных, лячэбных і прафілактычных мэтаў.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Гематологический атлас сельскохозяйственных животных. — Мн., 1986.
  • Иммунология и иммунопатология болезней молодняка. — Мн., 1993.
  • Внутренние незаразные болезни животных. — СПб., 2002 (у суаўтарстве).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]