Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе
мак. Leang Pettakere
Адбіткі далоняў на сцяне пячоры
Каардынаты: 5°00′11″ пд. ш. 119°41′41″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Паўднёвы Сулавесі
Тып карставая
Змяшчаючыя пароды вапняк
Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе (Інданезія)
Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе
Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе

Карставыя пячоры ў Маросе і Панкепе — пячоры з наскальнымі дагістарычнымі малюнкамі размешчаныя на тэрыторыі акруг Марос і Панкеп у інданезійскай правінцыі Паўднёвым Сулавесі. Малюнкі лічацца самым раннім узорам выяўленчага мастацтва ў свеце, іх узрост ацэньваецца прынамсі ў 45 500 гадоў[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Карставыя пячоры ўтвараюць комплекс, які таксама мае назву «Дагістарычнае месца Леанг-Ліянг» — гэтая назва паходзіць з макасарскай мовы[2]. Пячоры маюць назвы: Петае, Джэйн, Сарыпа, Джары, Караса і гэтак далей, іх сцены складены з вапняку. Яны знаходзяцца ў 12 кіламетрах ад горада Марош і ў 30 кіламетрах ад горада Макасар — адміністрацыйнага цэнтра правінцыі[3]. Уваход у пячоры знаходзіцца ў 30 метрах над рысавым полем, туды можна падняцца па лесвіцы[4][5].

Па даных даследавання 2014 года, трафарэтнай выяве рукі ў пячоры Леанг Тэмпусенг не менш за 39 900 гадоў. Выяве свінні-бабірусы з гэтай пячоры — 35 400 гадоў. У 2017 годзе ў пячоры Леанг Тэдонгнге была адкрыта выява цэлебескай свінні, узрост якой, згодна з апублікаванай ў студзені 2021 года датыроўкай, складае не менш за 45 500 гадоў, што робіць яе самым старажытным узорам выяўленчага мастацтва, вядомым навуцы на момант публікацыі даследавання[1]. Для вызначэння ўзроста малюнкаў выкарыстоўваўся уран-торыевы метад датавання[6].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовае насельніцтва здаўна ведала аб гэтых пячорах і выкарыстоўвала іх для сваіх патрэб. Галандскія археолагі пачалі даследаваць сумежныя пячоры яшчэ ў 1950-х гадах, але пячора Петакарэ была ўпершыню даследавана брытанскім арехеолагам Янам Гловерам у 1973 годзе[2][7].

У кастрычніку 2014 года ўрад Інданезіі паабяцаў «узмацніць» абарону старажытных наскальных малюнкаў і аб’явіў аб планах уключыць усе пячоры Сулавесі ў афіцыйны спіс «культурнай спадчыны» краіны, а таксама падаць заяўку на уключэнне ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[8].

Зноскі

  1. а б Adam Brumm, Adhi Agus Oktaviana, Basran Burhan, Budianto Hakim, Rustan Lebe Oldest cave art found in Sulawesi(англ.) // Science Advances. — 2021-01-01. — В. 3. — Т. 7. — ISSN 2375-2548. — DOI:10.1126/sciadv.abd4648
  2. а б Price. Sulawesi cave of hands. The Brunei Times (20 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 November 2014. Праверана 16 November 2014.
  3. Volkman, Toby Alice (1990). Sulawesi: Island crossroads of Indonesia. Passport Books. ISBN 9780844299068. Праверана 22 November 2014.
  4. Pitaloka, Dyah Ayu (6 July 2014). "Exploring the Leang-Leang Caves of Maros". Jakarta Globe. Архівавана з арыгінала 22 October 2014. Праверана 15 November 2014. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2014. Праверана 16 студзеня 2021.
  5. Domínguez, Gabriel (9 October 2014). "Indonesian cave paintings – Rewriting art history". Deutsche Welle. Праверана 16 November 2014.
  6. Aubert et al., 2014: Pleistocene cave art from Sulawesi, Indonesia, Nature, 514, 223—227
  7. Domínguez. Indonesian cave paintings 'revolutionized our idea of human art'. Deutsche Welle (9 кастрычніка 2014). Праверана 22 November 2014.
  8. Indonesia pledges to protect ancient cave paintings. Rappler (9 кастрычніка 2014). Праверана 22 November 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Roebroeks, Wil (2014). "Archaeology: Art on the move". Nature. 514 (7521): 170–171. doi:10.1038/514170a. PMID 25297428.
  • Aubert, M. (2014). "Pleistocene cave art from Sulawesi, Indonesia". Nature. 514 (7521): 223–227. doi:10.1038/nature13422. PMID 25297435.
  • Maxime Aubert, Rustan Lebe, Adhi Agus Oktaviana, Muhammad Tang, Basran Burhan, Hamrullah, Andi Jusdi, Abdullah, Budianto Hakim, Jian-xin Zhao, I. Made Geria, Priyatno Hadi Sulistyarto, Ratno Sardi & Adam Brumm (2019): Earliest hunting scene in prehistoric art. Nature, 576: 442—445.