Картліс Цхаўрэба
Картліс Цхаўрэба | |
---|---|
ქართლის ცხოვრება | |
| |
Жанр | хроніка[d] |
Мова арыгінала | грузінская |
«Картліс Цхаўрэба» (груз. ქართლის ცხოვრება, літаральна «Жыццё Грузіі» альбо «Жыціе Картлі») — зборнік сярэдневяковых грузінскіх летапісаў, які ствараўся з XII да XIX стагоддзяў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Хронікі складаюцца з асобных тэкстаў, якія датуюцца 9-14 стагоддзямі, але некаторыя крыніцы таксама могуць уключаюць у зборнік тэксты, датаваныя 800 гадамі. Апошнія тэксты былі дададзены ў 14 стагоддзі.
У XI стагоддзі першыя тры манускрыпты склалі першы корпус хронік: «Гісторыя цароў і патрыярхаў Грузіі», «Гісторыя цара Вахтанга Гаргасалі» і «Пакутніцтва святога Арчыла». Яны ахоплівалі гісторыю Грузіі ад старажытных часоў да праўлення Вахтанга I Гаргасалі ў V ст., а таксама да смерці яго нашчадка Вахтанга Арчыла ў 786 г. У сярэдзіне XII стагоддзя былі дададзены два тэксты: «Хроніка Картлі», у якой падаецца гісторыя з канца VIII ст. да праўлення цара Баграта III (1008-1014), і «Гісторыя Цара цароў Давіда», якая апісвае праўленне Давіда IV (1089-1125).
У пачатку 18 стагоддзя кароль Картлі Вахтанг VI прызначыў спецыяльную камісію, якая пераправерыла і адрэдагавала тэксты[1].
Змест[правіць | правіць зыходнік]
«Картліс цхаўрэба» палітычную гісторыю Грузіі, пры гэтым у многіх выпадках дадзеныя з хронікі пацвярджаюцца даследчымі працамі негрузінскіх гісторыкаў. Самы ранні пераклад на армянскі быў зроблены поўнасцю ў XII-ым або XIII стагоддзі[2][3]. Зараз існуюць пераклады на французскую, англійскую, нямецкую і рускую мовы, але кожны з перакладаў уключае толькі некалькі дакументаў са зборніка.
На англійскай мове корпус дакументаў прынята называць «Хронікі Грузіі» (Georgian Chronicles), таксама можна сустрэць варыянт «Летапіс цароў Грузіі» (The Georgian Royal Annals)[1][4].
Арыгінал назвы дакумента | Назва дакумента | Дата | Аўтар | Апісвае падзеі |
---|---|---|---|---|
ცხოვრება ქართუელთა მეფეთა და პირველთაგანთა მამათა და ნათესავთა | Гісторыя цароў і патрыярхаў Грузіі | 9- альбо 11-е ст. | Леонці Мравелі | 4 ст. да н. э. – 5 ст. н. э. |
ცხოვრება და მოქალაქეობა ვახტანგ გორგასლისა | Гісторыя цара Вахтанга Гаргасалі | з 800 г. да 11-а ст. | Джуаншэр Джуаншэрыяні | з 5 да 8 ст. |
წამება წმიდისა და დიდებულისა არჩილისი | Пакутніцтва святога Арчыла | 9- альбо 11-е ст. | Джуаншэрыяні альбо Мравелі | 736–786 |
მატიანე ქართლისა | Хроніка Картлі | 11-е ст. | Ананімны аўтар | 786–1072 |
ცხოვრება მეფეთ მეფისა დავითისი | Гісторыя цара цароў Давыда | 12-е ст. | Ананімны аўтар | 1072–1125 |
ცხოვრება და უწყება ბაგრატონიანთა | Аповесць а Багратыёнах | 11-е ст. | Сумбат Давіціздзэ | 6-е ст. –1031 |
ლაშა-გიორგის დროინდელი მატიანე | Летапіс часоў Лаша Гіоргі | 1223 | Гісторык царыцы Тамар, імя невядома | 1125-1223 |
ცხოვრება მეფეთ მეფისა თამარისი | Гісторыя царыцы Тамар | 1210-1213 | Басілі Эзосмодзвары | 1184–1210/1213 |
ასწლოვანი მატიანე | Хроніка ста гадоў | 14 ст. | Ананімны аўтар | 1212-1318 |
Зноскі
- ↑ а б Rapp, Stephen H. (2003), Studies in Medieval Georgian Historiography: Early Texts And Eurasian Contexts, passim. Peeters Publishers, ISBN 90-429-1318-5.
- ↑ И. В. Абуладзе. Древнеармянский перевод Картлис цховреба или Житие Картли // Вестник Матенадарана. — Ер., 1941. — № 1. — С. 40.
- ↑ Robert W. Thomson. Rewriting Caucasian History. The Medieval Armenian Adaptation of the Georgian Chronicles. The Original Georgian Texts and the Armenian Adaptation. Архівавана 2 студзеня 2018. — Clarendon Press, 1996. — P. xxxv.
- ↑ Toumanoff, Cyril (1963). Studies in Christian Caucasian History. Washington, D.C.: Georgetown University Press, passim.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Robert W. Thomson. Rewriting Caucasian History. The Medieval Armenian Adaptation of the Georgian Chronicles. The Original Georgian Texts and the Armenian Adaptation. — Clarendon Press, 1996.