Карупцыя ва Украіне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Карупцыя з'яўляецца шырока распаўсюджанай праблемай украінскага грамадства. У 2014 годзе ў Індэксе ўспрымання карупцыі міжнароднай арганізацыі Transparency International Украіна заняла 142-е месца з 175 краін, якія даследаваліся (на адным узроўні з Угандай і Каморскімі Астравамі). Да гэтага, яшчэ ў 2007 годзе, Украіна займала 118-е месца сярод 179 краін, якія даследаваліся на працягу года. У 2012 годзе міжнародная аўдытарская кампанія Ernst & Young паставіла Украіну ў тройку самых карумпаваных краін свету разам з Калумбіяй і Бразіліяй.

Дыпламатычная службы ЗША апісвала Украіну часоў Леаніда Кучмы і Віктара Юшчанкі як клептакратыю, што вынікае з уцечкі Wikileaks.