Карусант
Выгляд
| | |
| Астраграфічныя даныя | |
|---|---|
| Адлегласць ад Цэнтра | 10 000 светлавых гадоў |
| Рэгіён | Ядро Галактыкі |
| Сектар | Карусант |
| Сістэма | Карусант |
| Дыяметр | 12 240 км |
| Перыяд вярчэння | 24 гадзіны |
| Перыяд абарачэння | 368 дзён |
| Колькасць сонцаў | 1 |
| Колькасць месяцаў | 4, 3 пасля знішчэння аднаго юужан вонгамі |
| Фізічныя даныя | |
| Вада | ніжэй 5% |
| Атмасфера | кіслародная сумесь |
| Гравітацыя | 9,81 м/с2 |
| Сацыяльныя даныя | |
| Асноўнае насельніцтва | людзі, розныя |
| Папуляцыя | 1 000 000 000 000 |
| Асноўныя паселішчы | Храм джэдаяў, Галактычны сенат |
| Прыналежнасць | Галактычная рэспубліка, Галактычная імперыя, Новая рэспубліка |
Каруса́нт (англ.: Coruscant) — планета сусвету «Зорных войнаў». З’яўляецца цэнтрам Галактычнай рэспублікі, а потым імперыі. Амаль усю паверхню планеты займае горад. Плошча раёнаў, дзе няма горада, зусім невялікая. У асноўным такія раёны знаходзяцца каля палюсоў. Клімат на планеце падтрымліваецца штучна.
На планеце размяшчаюцца штаб-кватэры шматлікіх буйных карпарацый і ўстаноў. Таксама на Карусанце размяшчаўся Галактычны сенат у часы Старой і Новай Рэспублікі, і Храм джэдаяў. У часы імперыі на планеце знаходзіўся імператарскі палац, а сама планета была перайменавана ў Імперскі Цэнтр. Планету акружае двайны планетарны шчыт і яна абараняецца флотам.
Паверхня планеты была цалкам зруйнаваная пад час вайны з юужан вонгамі.