Карцынома

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рак
Tumor Mesothelioma2 legend.jpg
Каранальны здымак, атрыманы метадам камп’ютарнай тамаграфіі,на якім адлюстраваная злаякасная мезаталіёма
Легенда: → рак ←, ✱ central плеўральны выпат, 1 & 3 лёгкія, 2 пазваночнік, 4 рэбры, 5 аорта, 6 селязёнка, 7 & 8 ныркі, 9 печань.
МКХ-10 C00.00.C97.97.
МКХ-9 140140239239
DiseasesDB 28843 28843
MedlinePlus 001289 001289
MeSH D009369 D009369

Рак,таксама вядомы як злаякасная пухліна ці злаякаснае новаўтварэнне — група захворванняў, якая ўключае паталагічны рост клетак, што патэнцыйна распаўсюджваецца на іншыя часткі цела.[1][2] Не ўсе пухліны ракавыя; дабраякасная пухліна не распаўсюджваецца на іншыя часткі цела.[2] Магчымыя аб’ектыўныя і суб’ектыўныя сімптомы ўключаюць: новыя прыпухласці, паталагічны крывацёк, працяглы кашаль, нечаканую страту вагі, змяненне стулу і іншыя.[3] Гэтыя сімптомы могуць сведчыць пра наяўнасць раку ці таксама вызначацца іншымі прычынамі.[3] Існуе звыш 100 выяўленых відаў раку, небяспечных для людзей.[2]

Прычыны і дыягностыка[правіць | правіць зыходнік]

Тытунь з’яўляецца прычынай прыблізна 22 % смерці ад раку.[1] Яшчэ 10 % выкліканыя атлусценнем, кепскім харчаваннем, недахопам фізічных практыкаванняў і спажываннем алкаголю.[1] Іншыя фактары ўключаюць некаторыя інфекцыі, уздзеянне іанізуючага апраменьвання і забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя.[4] У краінах на стадыі развіцця амаль 20 % захварованняў ракам звязаныя з інфекцыямі, такімі як гепатыт B, гепатыт C і вірус папіломы чалавека.[1] Гэтыя фактары працуюць, прынамсі часткова, змяняючы гены клеткі.[5] Звычайна неабходная наяўнасць вялікай колькасці генетычных змяненняў для з’яўлення раку.[5] Прыблізна 5–10 % відаў раку выклікаецца генетычнымі пашкоджаннямі, атрыманымі ў спадчыну ад бацькоў.[6] Рак можна вызначыць па пэўных аб’ектыўных і суб’ектыўных сімптомах ці з дапамогай скрынінгавых тэстаў.[1] Звычайна далейшае даследаванне ўключае рэнтгенаграфію і пацвярджаецца вынікамі біяпсіі.[7]

Папярэджанне і лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Многія віды раку можна папярэдзіць, калі ўстрымлівацца ад палення, захоўваць здаровую вагу цела, не злоўжываць алкаголем, есці шмат агародніны, садавіны і цэльных зерневых,праходзіць вакцынацыю супраць пэўных інфекцыйных захворванняў, не есці занадта шмат чырвонага мяса, пазбягаць уздзеяння сонечных прамянёў.[8][9] Ранняе выяўленне шляхам скрынінгу эфектыўнае для выпадкаў раку шыйкі маткі і кішэчніку.[10] Перавагі скрынінгу для раку грудзей супярэчлівыя.[10][11] Рак часта лечыцца спалучэннем радыетэрапіі, хірургіі, хіміятэрапіі і лячэння адкрытымі радыенуклідамі.[1][12] Кантроль болю і сімптомаў з’яўляюцца важнай часткай лячэння. Паліятыўная дапамога асабліва важная для асоб з запушчанай хваробай.[1] Верагоднасць выжывання залежыць ад тыпу раку і ступені захворвання на пачатак лячэння.[5] Для дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў з гэтым дыягназам пяцігадовая выжывальнасць у развітых краінах складае ў сярэднім 80 %.[13] Для хворых на рак у ЗША сярэдні ўзровень пяцігадовай выжывальнасці складае 66 %.[14]

Эпідэміялогія[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 г. ва ўсім свеце было зафіксавана прыблізна 14,1 мільёны новых выпадкаў захворвання на рак.[5] Гэта пацягнула прыблізна 8,2 мільёны смерцяў ці 14,6 % ад усіх выпадкаў смерці людзей.[5][15] Самыя распаўсюджаныя тыпы раку ў мужчын — рак лёгкіх, рак прастаты, рак кішэчніку і рак страўніка, а сярод жанчын самымі распаўсюджанымі тыпамі з’яўляюцца рак малочных залозаў, рак кішэчніку, рак лёгкіх і рак шыйкі маткі.[5] Рак скуры, адрозны ад меланомы, не ўключаны ў гэтую статыстыку, у адваротным выпадку ён склаў бы мінімум 40 % выпадкаў захворванняў.[16][17] У дзяцей найчасцей сустракаюцца вострая лімфабластная лейкемія і пухліны мозгу, за выключэннем Афрыкі, дзе часцей сустракаюцца няходжкінскія лімфомы.[13] У 2012 г. прыблізна ў 165 000 дзяцей, малодшых за 15 гадоў, дыягнаставалі рак. Рызыка раку значна ўзрастае з узростам і часцей сустракаецца ў развітых краінах.[5] Працэнт павялічваецца па меры старэння насельніцтва і ў сувязі са зменай ладу жыцця ў краінах на стадыі развіцця.[18] Фінансавыя выдаткі, звязаныя з ракам, ацэньваюцца прыблізна ў $1,16 трыльёнаў долараў ЗША ў год на 2010 г.[19]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Cancer Fact sheet N°297 (February 2014). Праверана 10 чэрвеня 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 Defining Cancer. Праверана 10 чэрвеня 2014.
  3. 3,0 3,1 Cancer - Signs and symptoms. Праверана 10 чэрвеня 2014.
  4. Anand P, Kunnumakkara AB, Kunnumakara AB, Sundaram C, Harikumar KB, Tharakan ST, Lai OS, Sung B, Aggarwal BB (September 2008). "Cancer is a preventable disease that requires major lifestyle changes". Pharm. Res. 25 (9): 2097–116. doi:10.1007/s11095-008-9661-9. PMID 18626751. 
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 World Cancer Report 2014.. World Health Organization. 2014. pp. Chapter 1.1. ISBN 9283204298. 
  6. Heredity and Cancer. American Cancer Society. Праверана 22 ліпеня 2013.
  7. How is cancer diagnosed? (2013-01-29). Праверана 10 чэрвеня 2014.
  8. Kushi LH, Doyle C, McCullough M, et al. (2012). "American Cancer Society Guidelines on nutrition and physical activity for cancer prevention: reducing the risk of cancer with healthy food choices and physical activity". CA Cancer J Clin 62 (1): 30–67. doi:10.3322/caac.20140. PMID 22237782. 
  9. Parkin, DM; Boyd, L; Walker, LC (6 December 2011). "16. The fraction of cancer attributable to lifestyle and environmental factors in the UK in 2010.". British journal of cancer 105 Suppl 2: S77-81. doi:10.1038/bjc.2011.489. PMID 22158327. 
  10. 10,0 10,1 World Cancer Report 2014.. World Health Organization. 2014. pp. Chapter 4.7. ISBN 9283204298. 
  11. Gøtzsche PC, Jørgensen KJ (4 Jun 2013). "Screening for breast cancer with mammography.". The Cochrane database of systematic reviews 6: CD001877. doi:10.1002/14651858.CD001877.pub5. PMID 23737396. 
  12. Targeted Cancer Therapies (2014-04-25). Праверана 11 чэрвеня 2014.
  13. 13,0 13,1 World Cancer Report 2014.. World Health Organization. 2014. pp. Chapter 1.3. ISBN 9283204298. 
  14. SEER Stat Fact Sheets: All Cancer Sites. Праверана 18 чэрвеня 2014.
  15. The top 10 causes of death Fact sheet N°310 (May 2014). Праверана 10 чэрвеня 2014.
  16. Dubas, LE; Ingraffea, A (Feb 2013). "Nonmelanoma skin cancer.". Facial plastic surgery clinics of North America 21 (1): 43–53. doi:10.1016/j.fsc.2012.10.003. PMID 23369588. 
  17. Cakir, BÖ; Adamson, P; Cingi, C (Nov 2012). "Epidemiology and economic burden of nonmelanoma skin cancer.". Facial plastic surgery clinics of North America 20 (4): 419–22. doi:10.1016/j.fsc.2012.07.004. PMID 23084294. 
  18. Jemal A, Bray, F, Center, MM, Ferlay, J, Ward, E, Forman, D (February 2011). "Global cancer statistics". CA: a cancer journal for clinicians 61 (2): 69–90. doi:10.3322/caac.20107. PMID 21296855. 
  19. World Cancer Report 2014.. World Health Organization. 2014. pp. Chapter 6.7. ISBN 9283204298.