Карыбут Альгердавіч
Карыбут Альгердавіч | |
---|---|
|
|
Нараджэнне | 1350 |
Смерць | 1404 |
Род | Гедзімінавічы |
Бацька | Альгерд |
Маці | Ульяна Аляксандраўна |
Жонка | Анастасія Алегаўна[d] |
Дзеці | Фёдар Карыбутавіч, Жыгімонт Карыбутавіч, Алена Карыбутаўна[d] і Марыя Карыбутаўна[d] |
![]() |
Карыбу́т Альгердавіч, у хрышчэнні Дзмітрый (? — пасля 1404) — князь з дынастыі Гедзімінавічаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Трэці сын вялікага князя літоўскага Альгерда і яго другой жонкі, цвярской княжны Ульяны Аляксандраўны.
Упершыню ўпамінаецца ў 1382 годзе, калі разам з братамі Ягайлам, Скіргайлам і іншымі падпісаў на рацэ Дубісе дагавор з крыжакамі. У 1386 годзе ў Луцку прысягнуў польскаму каралю Ягайлу, пры гэтым назваў сябе гаспадаром і спадкаемцам Новагародка. Ахвяраваў Лаўрышаўскаму манастыру вёску і возера Морына, у прыпісцы на 1-м аркушы Лаўрышаўскага евангелля названы вялікім князем. У 1390 годзе дапамог Ягайлу пры аблозе Гродна, за гэта атрымаў у дзяржанне Ліду. Адмовіўся прысягаць Вітаўту як вялікаму князю літоўскаму, у 1392 годзе разбіты яго войскам каля Дакудава (Лідскі павет), зачыніўся ў Новагародку, пасля штурму горада ўзяты ў палон з жонкай і дзецьмі. Адпушчаны дзякуючы заступніцтву цесця, разанскага князя Алега Іванавіча, але страціў Новагародскае княства. У хуткім часе памірыўся з Вітаўтам, удзельнічаў у яго паходах. Апошні раз упамінаецца ў 1404 годзе як удзельнік паходу на Смаленск. Быў жанаты з Настассяй, дачкой разанскага князя Алега Іванавіча, ад гэтага шлюбу меў сыноў Івана, Жыгімонта, Фёдара і дачок Настассю, Алену і Марыю.
У гістарыяграфіі часта блытаюць Карыбута і яго брата Дзмітрыя Альгердавіча. Некаторыя даследчыкі лічаць Карыбута князем Ноўгарада-Северскага (сучасная Украіна).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Барэйша Юрый. Княжанне Дзмітрыя-Карыбута ў Новагарадку (1382—1393 гг.) па сведчаннях прасапаграфіі і нумізматыкі. — Мінск: УП «Энцыклапедыкс», 2021. — 640 с., іл.