Карыкатура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карыкатура на Клінта Іствуда

Карыкатура (італ.: caricatura, ад caricare — нагружаць, перабольшваць) — спосаб мастацкай тыпізацыі, выкарыстанне шаржу і гратэску для крытычна накіраванага, тэндэнцыйнага перабольшвання і падкрэслівання негатыўных бакоў жыццёвых з'яў або асоб з мэтай іх выкрыцця і высмейвання; спецыфічная галіна праяўлення камічнага ў выяўленчым мастацтве праз сатырычную ці гумарыстычную выяву. У шырокім сэнсе карыкатура — усякі вобраз, дзе свядома ствараецца камічны эфект, спалучаюцца рэальнае і фантастычнае, перабольшваюцца і завастраюцца характэрныя рысы фігуры, твару, адзення, паводзін людзей, змяняюцца іх суадносіны з навакольным асяроддзем, выкарыстоўваюцца незвычайныя супастаўленні і іншае. У вузкім сэнсе — асобны жанр выяўленчага мастацтва (пераважна графікі), форма сатыры. Росквіт карыкатуры звычайна звязаны з перыядам буйных грамадскіх канфліктаў, палітычнай нестабільнасці, войнамі.

Элементы карыкатуры вядомы ў мастацтве Старажытнага Егіпта, антычнасці, Сярэднявечча і эпохі Адраджэння. Зараджэнне карыкатуры як жанру звязана з Сялянскай вайной 1524-26 у Германіі, Рэфармацыяй, рэвалюцыямі 16-18 стагоддзяў у Нідэрландах, Англіі, Францыі. Самастойная эстэтычная значнасць асэнсавана ў пачатку 19 стагоддзя рамантыкамі. Вялікая роля ў развіцці сусветнай карыкатуры належыць У.Хогарту, Дж.Гілрэю, Ж.Гросу, Ф.Гоі, А.Дам'е, П.Гаварні, Х.Бідструпу.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.171