Перайсці да зместу

Карын Альвтэген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карын Альвтэген
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1965(1965-06-08)[1] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Mikael Nord Andersson[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, пісьменніца
Жанр крымінальны раман[d]
Мова твораў шведская мова
Прэміі
karinalvtegen.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карын Альвтэген (швед. Karin Alvtegen; нар. 8 чэрвеня 1965, Хускварна, Швецыя) — шведская пісьменніца, якая працуе ў дэтэктыўным жанры. Дзеянне псіхалагічных трылераў Альвтэген звычайна адбываецца ў Швецыі.

Другі раман Альвтеген, «Страта», быў узнагароджаны вядучай скандынаўскай прэміяй у галіне дэтэктыўнай літаратуры Шкляны ключ у 2001 годзе.[2] У 2009 годзе, пасля выхаду амерыканскага выдання, раман быў намінаваны на Прэмію Эдгара Алана По за лепшы раман.[3] У 2006 годзе раман паслужыў асновай для тэлевізійнага серыяла «Missing», рэжысёрам якога стаў Ен Мэдэн.

Раман Альвтэген 2005 года «Сорам» увайшоў у шорт-ліст прэміі за лепшы дэтэктыўны раман, перакладзены на англійскую мову, Duncan Lawrie International Dagger  (англ.), якая ўручаецца брытанскай Асацыяцыяй пісьменнікаў-крыміналістаў  (англ.).

У 2013 годзе Карын захварэла на міялгічны энцэфаламіеліт, або сіндром хранічнай стомленасці, што, па сутнасці, перашкодзіла ёй пісаць.[4] У чэрвені 2019 года Альвтэген абвясціла, што стане паслом Фонду адкрытай медыцыны, арганізацыі, якая фінансуе даследаванні міялгічнага энцэфаламіеліта, або сіндрома хранічнай стомленасці.[5]

Карын Альвтэген — траюрадная пляменніца дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.[6]

  • Skuld (1998)
  • Saknad (2000)
  • Svek (2003)
  • Skam (2005)
  • Skugga (2007)
  • En sannolik historia (2010)
  • Fjärilseffekten (2013)
  • Hotet (2004)

Зноскі

  1. Karin Alvtegen // Babelio — 2007.
  2. «Winners» Архівавана 24 снежня 2009 года., Glasnyckeln, passagen.se, Retrieved 20 May 2009
  3. «2009 Edgar Nominees» Архівавана 7 сакавіка 2012., Mystery Writers of America, theedgars.com, Retrieved 20 May 2009
  4. Svenska Dagbladet, interview 2017-12-08 (на шведскай мове)
  5. Award-Winning Swedish Author Karin Alvtegen Makes a ME/CFS Announcement. 25 june 2019. Open Medicine Foundation.
  6. «My great aunt» by Karin Alvtegen