Перайсці да зместу

Карын Жан-П’ер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карын Жан-П’ер
фр.: Karine Jean-Pierre
Прэс-сакратар Белага дома[d]
з 13 мая 2022
Папярэднік Джэн Псакі
Намеснік прэс-сакратара Белага дома[d]
20 студзеня 2021 — 13 мая 2022
Папярэднік Brian Morgenstern[d]

Нараджэнне 13 жніўня 1974(1974-08-13) (50 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Out100[d] (2022)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карын Жан-П’ер (англ.: Karine Jean-Pierre; нар. 13 жніўня 1974, Форт-дэ-Франс, Францыя) — амерыканская палітычная дзяячка гаіцянскага паходжання, прэс-сакратарка Белага дома.

Бацькі Карын Жан-П’ер — імігранты: бацька — кіроўца таксі, маці — уладальніца салона прыгажосці ў Нью-Ёрку. Яе бацькі хацелі, каб яна стала практыкуючым лекарам, але, не набраўшы неабходных балаў для паступлення ў медыцынскае вучылішча, Карын занялася грамадскай дзейнасцю[2].

Працавала палітычным аналітыкам тэлеканалаў NBC News і MSNBC, а таксама выкладала міжнародныя і грамадскія адносіны ў Калумбійскім універсітэце. Займала пасаду дырэктара па сувязях з грамадскасцю ў праваабарончай арганізацыі MoveOn.org.

Стартам кар’еры ў вялікай палітыцы пачынаючы з 2008 года паслужыў заняты ёю пост палітычнага дырэктара паўднёва-усходняга рэгіёну ў выбарчай кампаніі Барака Абамы падчас выбараў прэзідэнта ЗША, на якіх ён атрымаў перамогу.

Падчас прэзідэнцкай кампаніі Джо Байдэна Карын Жан-П’ер была старэйшым саветнікам будучага кіраўніка дзяржавы[3].

З лістапада 2020 года стала першым намеснікам прэс-сакратара Белага дома. Першы брыфінг на гэтай пасадзе Карын Жан-П’ер правяла ў маі 2021 года. Раней была кіраўніком апарата кандыдата ў віцэ-прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Камалы Харыс падчас прэзідэнцкай кампаніі ЗША 2020 года[4].

«Яна стане першай цемнаскурай жанчынай і першым адкрытым прадстаўніком ЛГБТК+, які калі-небудзь займаў пасаду прэс-сакратара Белага дома. Яна мае шматгадовы досвед працы, пачынаючы з працы ва ўрадзе і палітыцы ў Нью-Ёрку, і заканчваючы гадамі, калі яна працавала адвакатам і саветнікам Джо Байдэна падчас яго віцэ-прэзідэнцтва. Яна гарачая, яна разумная, і ў яе ёсць маральны стрыжань, які робіць яе не толькі выдатным калегам, але і выдатнай мамай і чалавекам. У яе выдатнае пачуццё гумару», — так ахарактарызавала сваю пераемніцу Джэн Псакі. З 13 мая 2022 года займае пасаду прэс-сакратара Белага дома.

У Карын да верасня 2023 года былі адносіны з карэспандэнткай CNN Сюзан Мальва — у іх ёсць прыёмная дачка[5].