Карын Энстром

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карын Энстром
Партрэт
Род дзейнасці палітык, ваенны
Дата нараджэння 23 сакавіка 1966(1966-03-23)[1] (55 гадоў)
Месца нараджэння
Партыя
Commons-logo.svg Карын Энстром на Вікісховішчы

Карын Энстром (швед. Karin Enström), народжаная Карын Марта Элізабет Ландэрхольм (швед. Karin Märta Elisabeth Enström, нар. 23 сакавіка 1966, Упсала) — шведскі палітык, міністр абароны Швецыі.

Карын скончыла ў 1987 годзе афіцэрскія курсы Каралеўскага ваеннага каледжа, у 1993 годзе скончыла вышэйшыя курсы. Служыла ў Берагавой ахове Швецыі да 1998 года ў Ваксхольме.

З 1991 па 1992 гады Карын Энстром была генеральным сакратаром моладзевага крыла Умераннай кааліцыйнай партыі, з 1993 па 1994 гады працавала ў Міністэрстве прамысловасці ў якасці эксперта. Таксама займала пасаду дарадцы ў гарадскім савеце Ваксхольма, працягваючы паралельна службу ў войску. У 1998 годзе пакінула гэтую пасаду (вярталася ў 2002 і 2010 гадах на пасаду кіраўніка гарсавета), звольнілася з войска і неўзабаве была выбрана ў рыксдаг. З 1998 па 2000 гады была дэпутатам рыксдага, з 2002 па 2010 гады працавала ў Камітэце абароны Швецыі (з 2008 года яго старшыня). Пасля выбараў 2010 года працавала ў Міністэрстве замежных спраў, а таксама ўзначальвала парламенцкую дэлегацыю ў Парламенцкай асамблеі НАТО. 19 красавіка 2012 пасля адхілення ад дзейнасці міністра абароны Швецыі Стэна Тальгфорса ўзначаліла міністэрства і ўвайшла ў кабінет міністраў Фрэдрыка Рэйнфельта.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Landerholm, Karin Märta Elisabeth // Sveriges befolkning 1990Ramsele: National Archives of Sweden, 2011. — ISBN 978-91-88366-91-7 Праверана 12 верасня 2021.