Карыта Маціла
Карыта Маціла | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | Karita Mattila |
Дата нараджэння | 5 верасня 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | Сомэра, Фінляндыя |
Краіна | Фінляндыя |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | Спявачка |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Узнагароды | |
harrisonparrott.com/… (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ка́рыта Ма́ціла (фінск.: Karita Marjatta Mattila, 5 верасня 1960, Сомэра) — фінская оперная спявачка (сапрана).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Навучалася ў Акадэміі Сібеліуса, якую закончыла ў (1983), педагог — Ліза Лінка-Мальмё. Прадоўжыла навучанне ў Лондане ў знакамітага венгерскага педагога Веры Рожа.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Голас спявачкі найбольш адпавядае выкананню лірычных партый. Маціла — адна з лідараў свайго пакалення сярод лірычных сапрана свету. Актыўна выступае на лепшых сцэнах свету, у тым ліку ў Метраполітэн Опера, Венскай дзяржаўнай оперы, Берлінскай дзяржаўнай оперы, Оперы Бастылія, Тэатры Шатле (Парыж), Лірык-оперы (Чыкага), Оперы Сан-Францыска, на Мюнхенскім оперным фестывалі, Зальцбургскім фестывалі і інш.
У 1983 г. атрымала першую прэмію на Міжнародным фестывалі оперных спевакоў у Кардыфе. На міжнароднай сцэне дэбютавала ў 1985 г. у Ковент-Гардэне ў партыі Паміны ў опере «Чароўная флейта» Моцарта. Першае выступленне ў Венскай дзяржаўнай оперы адбылося ў 1988 г. партыі Эмы («Ф’ерабрас» Ф.Шуберта). У Метраполітэн Опера дэбютавала ў 1990 г. у партыі Донны Эльвіры («Дон Жуан» В. А. Моцарта).
Працавала з такімі дырыжорамі як Клаўдзіа Абада, Валерый Гергіеў, Колін Дэвіс, Зубін Мета, Георг Шолці і інш.
Ёй прысвечаны вакальны цыкл Саарыха «Чатыры імгненні», які спявачка выканала ў 2003 г. у парыжскім тэатры Шатле і лонданскім Барбікан-цэнтры. Спецыяльна для спявачкі была напісана галоўная партыя ў оперы Саарыха «Эмілі», якая была ўпершыню выканана ў Ліёнскай оперы ў 2010 г.
Рэпертуар
[правіць | правіць зыходнік]Оперныя партыі
[правіць | правіць зыходнік]- Ілія, «Ідаменей, цар Крыцкі» В. А. Моцарта
- Графіня, «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта
- Донна Анна, «Дон Жуан» В. А. Моцарта
- Донна Эльвіра, «Дон Жуан» В. А. Моцарта
- Ф'ёрдыліджы, «Так робяць усе» В. А. Моцарта
- Паміна, «Чароўная флейта» В. А. Моцарта
- Агата, «Чароўны стралок» К. М. Вэбэра
- Леанора, «Фідэліо» Л. ван Бетховена
- Эма, «Ф'ерабрас» Ф.Шуберта
- Эльза, «Лаэнгрын» Р.Вагнера
- Ева, «Нюрнбергскія мейстэрзінгеры» Р.Вагнера
- Амелія (Марыя), «Сімон Баканэгра» Дж. Вердзі
- Амелія, «Баль-маскарад» Дж. Вердзі
- Лізавета, «Дон Карлас» Дж. Вердзі
- Дэздэмана, «Атэла» Дж. Вердзі
- Манон, «Манон Леско» Дж. Пучыні
- Мюзета, «Багема» Дж. Пучыні
- Тоска, «Тоска» Дж. Пучыні
- Саламея, «Саламея» Р.Штрауса
- Хрызафеміда, «Электра» Р.Штрауса
- Арабэла, «Арабэла» Р.Штрауса
- Таццяна, «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага
- Ліза, «Пікавая дама» П.Чайкоўскага
- Енуфа, «Енуфа» Л.Яначака
- Каця Кабанава, «Каця Кабанава» Л.Яначака
- Эмілія Марці, «Сродак Макропуласа» Л.Яначака
- Марыя, «Воцэк» А.Берга
- Эмілі дзю Шатле, «Эмілі» К.Саарыха
Партыі ў аперэтах і мюзіклах
[правіць | правіць зыходнік]- Разалінда, «Кажан» І.Штрауса
- Ганна Главары, «Вясёлая ўдава» Ф.Легара
Партыі ў творах кантатна-аратарыяльнага жанру, сімфоніях з удзелам голасу
[правіць | правіць зыходнік]- Партыя саліруючага сапрана ў «Рэквіеме» В. А. Моцарта
- Партыя саліруючага сапрана ў Сімфоніі № 9 Л.ван Бетховена
- Партыя саліруючага сапрана ў Імшы E flat major Ф.Шуберта
- Партыя саліруючага сапрана ў Сімфоніі № 2 Ф.Мендэльсона-Бартольдзі
- Партыя саліруючага сапрана ў Сімфоніі для аркестра, голасу і хора «Кулерва» Я.Сібеліуса
- «Песні Гурэ» А.Шонберга
- Партыя саліруючага сапрана ў Сімфоніі № 14 Д.Шастаковіча
- Партыя саліруючага сапрана ў Сімфоніі № 3 Л.Бернстайна
Некаторыя запісы
[правіць | правіць зыходнік]- Arias & Scenes (Erato)
- German Romantic Arias (Erato)
- Strauss: Orchestral Songs; Four Last Songs (Deutsche Grammophon)
- Strauss: Orchestral Songs (Sony Music Entertainment)
- Strauss: Hölderlin Lieder (Sony Music Entertainment)
- Excellence — The Artistry of Karita Mattila (Ondine)
- Sibelius Songs (Ondine)
- Grieg and Sibelius Songs (Erato)
- Karita Live! (Ondine)
- From the Heart of Finland (Ondine)
- Wild Rose (Ondine)
- Modern Portrait (Warner Music Group/Finlandia)
- Marriner: Lollipops (Philips Records)
Узнагароды, званні
[правіць | правіць зыходнік]- Дама-кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры (Францыя) (2003)
- Медаль Pro Finlandia (2001)
- Ганаровы доктар Універсітэта Турку (2011)
Прэміі і прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Грэмі за лепшы оперны запіс 1998 г. (Нюрнбергскія мейстэрзінгеры Р.Вагнера)
- Прэмія Грэмі за лепшы оперны запіс 2004 г. (Енуфа Л.Яначака)
- Лепшая спявачка 2001 г. паводле The New York Times
- Музыкант 2005 г. паводле часопіса Musical America
- Увайшла ў топ-20 лепшых сапрана ў гісторыі грамзапісу паводле версіі часопіса BBC Music Magazine (2007)
- Лаўрэат прэміі Opera News Awards амерыканскага часопіса Opera News за 2011 год