Перайсці да зместу

Карыцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Карыцін
польск.: Korycin
Агульны выгляд, удалечыні касцёл
Агульны выгляд, удалечыні касцёл
53°26′42″ пн. ш. 23°05′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Падляскае
Павет Сакольскі
Гміна Карыцін
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 513 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 16-140
Іншае
0032253
Паказаць/схаваць карты
Карыцін (Польшча)
Карыцін
Карыцін
Карыцін (Падляскае ваяводства)
Карыцін
Карыцін

Карыцін[2][3] (польск.: Korycin) — вёска ў Польшчы, за 39 км на захад ад Саколкі і за 44 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Кумялцы. Уваходзіць у склад Сакольскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Карыцін.

Стары касцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўпамінаецца ў XVI стагоддзі пад назвай Дуброўка як вёска Комельскага ключа Сакольскага лясніцтва. У 1571 годзе тут быў пабудаваны касцёл. Вёска ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

15 студзеня 1671 года кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі надаў Карыціну гарадскія правы паводле Холмскага права (пацверджаны 21 студзеня 1677 года каралём і вялікім князем Янам Сабескім). Згодна з прывілеем жыхары мястэчка таксама атрымалі права на два бясмытныя кірмашы ўвосень і ўвесну на дзень Святога Крыжа. У 1661 годзе тут збудавалі новы драўляны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Карыцін апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, горад апынуўся ў Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.

20 лютага 1875 года з’явіўся праект гарадскага герба: у чырвоны полі залаты нарог, з абодвух бакоў якога такія ж каласы[4].

Пасля польска-савецкай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Карыцін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Карыцін акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Карыцін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Карыцін Польскай Народнай Рэспубліцы.

  • XIX стагоддзе: ~1883 год — 631 чал. (258 муж. і 373 жан.), з іх 169 каталікоў, 1 праваслаўны і 461 іўдзеяў[5]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 530 чал.
  • Касцёл Адшукання і Узвышэння Святога Крыжа (1899—1905)
  • Могілкі: каталіцкія, іўдзейскія
  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013711032-0032253?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. ISBN 978-985-508-245-4. С. 96.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  4. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. ISBN 985-07-0131-5. С. 168.
  5. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 425.