Карэйскі жывапіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Залаты певень і курыца[ru]. XIX стагоддзе. Метраполітэн-музей, Нью-Ёрк
Павільён ля возера[ru]. Самачжэ, канец XVIII стагоддзя. Метраполітэн-музей, Нью-Ёрк

Карэйскі жывапіс — адзін з карэйскіх відаў мастацтваў. Характарызуецца разнастайнасцю жанраў і стыляў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя карэйскага жывапісу пачынаецца з насценных малюнкаў на сценах грабніц, створаных на працягу VI стагоддзя[1]. Прыкладна ў той жа час адным з першых, што аказалі ўплыў на жывапіс рэгіёна, стала мастацтва Кітая[2]. Многія карэйскія мастакі адправіліся ў Кітай для вывучэння стыляў і тэхнік жывапісу.

У перыяд Трохцарства Карэя складалася з трох асобных дзяржаў — Кагуро, Пэкчэ і Сілы, у кожнай з якіх развіўся свой унікальны стыль жывапісу[2]. Раннія карціны мастакоў Сілы саступалі па тэхніцы жывапісу Кагуро і Пэкчэ, але пры гэтым і былі больш мудрагелістымі і свабоднымі ў стылі[2]. Работы мастакоў з Пэкчэ не імкнуліся да рэалізму, аддаючы перавагу элегантнаму стылю. Творы з Кагуро часта адлюстроўвалі дынамічныя і актыўныя сюжэты, напрыклад, сцэны з тыграмі, што ратуюцца ад лучнікаў на конях[2]. Пасля аб’яднання трох дзяржаў на тэрыторыі выпрацаваўся адзіны унікальны стыль жывапісу, на які працягвалі аказваць уплыў адносіны з Кітаем[2].

У эпоху Каро (918—1392) жывапіс Карэі бурна развіваўся ў сувязі з тым, што многія мастакі былі з асяроддзя багатых арыстакратаў, таксама ў дзяржаве квітнеў будызм, што стварала патрэбу ў стварэнні розных вырабаў для рэлігійных цырымоній і карцін з будысцкімі матывамі[2]. Тады ж мастакі пачынаюць адлюстроўваць рэалістычныя сцэны, гэты кірунак атрымае развіццё пазней — у перыяд Часон[2].

У эпоху Часон (1392—1910) у карэйскай жывапісу адбылося мноства змен. Будысцкая культура перажыла заняпад, у сувязі з гэтым рэлігійныя сюжэты саступілі месца сцэнам з рэальнага жыцця. Працягваючы знаходзіцца пад уплывам мастацтва Кітая, карэйскія мастакі тым не менш, пачалі адыходзіць ад яго, распрацоўваючы ўласныя формы і стылі[2].. У краіну прыязджаюць хрысціянскія місіянеры, з’яўляюцца першыя еўрапейскія навуковыя працы[1]. Зараджаецца рух ‘’Сільхак’’, які грунтуецца на навучанні жывапісу на практыцы і назіраннях. З’яўляюцца творы з выявай сцэн з жыцця звычайных людзей; свой уласны стыль набываюць і карціны з раслінамі і жывёламі[2]. Майстрамі ў розныя стагоддзі эпохі сталі Ан Гён, Чон Сон, Кім Хандо, Сін Юн Бок, Авон.

Японскі каланіяльны перыяд (1910—1945) амаль знішчыў традыцыйны карэйскі жывапіс. У гэты час душыліся многія спрадвечна-карэйскія традыцыі, мова народа ў спробах асіміляцыі. Пасля вызвалення Карэі ў 1945 году традыцыі мясцовага мастацтва былі адроджаныя[2].

Дух гор, XIX стагоддзе. Бруклінскі музей, Нью-Ёрк

Традыцыйныя жанры і матывы[правіць | правіць зыходнік]

Шаманізм і даасізм
  • Сімвалы даўгалецця: карціны з дзесяццю сімваламі даўгалецця і неўміручасці (сонца, аблокі, горы, вада, бамбук, сасна, журавель, алень, чарапаха, грыб); часта ўсе дзесяць могуць быць прадстаўлены ў адным творы[3].
  • Тыгры: адзін з распаўсюджаных матываў карэйскага народнага жывапісу[3]. У Карэі тыгр рэдка адлюстроўваўся злым і лютым, часцей — смешнай і часам дурной жывёлай[3].
  • Дух гор і кароль драконаў: сюжэты з легенды[3].
Будызм

Творы з рэлігійнай тэматыкай часта ствараліся для інтэр’ераў храмаў. Сюжэтамі маглі быць ілюстрацыі да сутры або партрэты манахаў[3].

Канфуцыянства

Сюжэты з папулярных прытчаў, сцэны з жыцця філосафаў[3].

Чхэкары[ru]

Літаральна — «кнігі і рэчы» (кар. 책거리, 冊巨里) — від нацюрморта, дзе пераважаюць кнігі[4]. Жанр пераважна развіваўся з другой паловы XVIII стагоддзя па першую палову XX стагоддзя[5].

Зноскі

  1. а б North Korean Painting (англ.).
  2. а б в г д е ё ж з і About Korean Paintings (англ.).
  3. а б в г д е Korean Culture and Information Service Mynistry of Culture (2010). Guide to Korean Culture. 13-13 Gwancheol-dong, Jongno-gu, Seul 110–111 Korea: Hollym International Corp. p. 206.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца (link)
  4. Korean Chaekgeori Paintings (англ.). The Met’s Heilbrunn Timeline of Art History. The Metropolitan Museum of Art. Праверана 30 November 2017.
  5. 책거리 (кар.). Encyclopedia of Korean Folk Culture. National Folk Museum of Korea. Праверана 30 November 2017.