Карэкаўцы
Выгляд
Вёска
Карэкаўцы
| ||||||||||||||||||||||
Карэ́каўцы[1] (трансліт.: Karekaŭcy, руск.: Корековцы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[2][3][4][5].
Да 18 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рэчкаўскага сельсавета[6], да 28 мая 2013 года — у склад Касцяневіцкага сельсавета[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1931 год — 195 жыхароў, 30 двароў[8].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Магіла Юліі Верамей, за 1 км на поўнач ад вёскі, у полі, на месцы былога хутара. 72-гадовую Юлію Верамей спалілі нацысцкія карнікі разам з хутарам у 1943 годзе. У 1970 годзе на магіле пастаўлены абеліск[9]
- Капліца ў гонар 2000-годдзя Нараджэння Хрыстова (Карэкаўцы) 2000 года пабудовы
- Памятны знак сяброўству паэтаў Эварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі[10]
- Памятны знак на радзіме Эдварда Жалігоўскага.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Карэ́кавічы
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
- ↑ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665
- ↑ Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 59
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- ↑ «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016. («Рэгіянальная газета»)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карэкаўцы