Карэлія (гістарычная правінцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Частка Карэліі на карце сучаснай Фінляндыі (пазначана зялёным колерам)
Герб правінцыі

Карэлія (фінск.: Karjala, шведск.: Karelen) — у Сярэднявеччы самая ўсходняя гістарычная правінцыя Фінляндыі ў складзе Швецыі. Размяшчалася ў Заходняй Карэліі, якая на працягу другога тысячагоддзя знаходзілася пад рэлігійным і палітычным кантролем паўночна- і цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў. Частка гістарычнай тэрыторыі рассялення карэлаў. Як і іншыя гістарычныя правінцыі існавала да 1634 года, калі быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на лены (ляні, губерні).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карэлія на карце еўрапейскай часткі Царства рускага 1575 года з Theatrum Orbis Terrarum

Арэхаўскі мір 1323 года, які ўпершыню ўсталяваў межы паміж Наўгародскай зямлёй і Шведскім каралеўствам, падзяліў Карэлію. Заходняя частка населеных карэламі земляў (фінская Карэлія (фінск.: Suomen Karjala) адышла да Швецыі, а ўсходняя (руская Карэлія) — да Наўгародскай зямлі (пазней кіравалася Наўгародскай рэспублікай і наступнымі рускімі дзяржавамі з XII стагоддзя).

Паводле Сталбоўскага міру 1617 года Маскоўскае царства адмовілася ад прэтэнзій на Карэльскую зямлю.

Правінцыя Карэлія на карце Фінляндыі ў складзе Шведскага каралеўства з 1617 па 1809 год

У 1721 годзе пасля Вялікай паўночнай вайны паводле ўмоў Ніштацкага мірнага дагавора ўсходняя частка Карэліі, уключаючы Карэльскі перашыек, адышла да Рускага царства, абвешчанаму ў тым жа годзе Расійскай імперыяй.

У 1809 годзе паводле ўмоў Фрыдрыхсгамскага мірнага дагавора ўся Фінляндыя, і ў тым ліку заходняя частка Карэліі, была далучана да Расійскай імперыі як Вялікае Княства Фінляндскае. У 1811 годзе Выбаргская губерня Расійскай імперыі з цэнтрам у Выбаргу была перададзена ў склад нядаўна ўключанага ў склад імперыі Фінляндскага княства.

У 1918 годзе, пасля падзення Расійскай імперыі і звяржэння Часовага ўрада Расійскай рэспублікі, у межах Вялікага Княства Фінляндскага ўзнікла новая дзяржава Фінляндыя.

Фінляндская Карэлія да 1940 года (светла-сінім пазначана частка, якая адышла да СССР)

Пасля савецка-фінскай вайны 1939-1940 г., калі Карэльскі перашыек і Паўночнае Прыладажжа былі далучаны да СССР. У 1941—1944 гадах падчас Савецка-фінскай вайны 1941—1944 гадоў армія Фінляндыі заняла ўсходнюю частку Карэліі, аднак пасля завяршэння вайны 19 верасня 1944 года паводле заключанага Маскоўскага перамір'я было адноўлена дзеянне Маскоўскага дагавора 1940 года — тая ж частка Карэліі зноў адышла да СССР.

Неаднаразовыя эвакуацыі мясцовага насельніцтва, якія праводзіліся з боку фінскіх улад, высяленні і дэпартацыі, якія праводзіліся савецкім бокам, у тым ліку перасяленне на тэрыторыю Карэльскага перашыйка жыхароў з цэнтральных абласцей Расіі, прывялі да поўнага знішчэння хутарной гаспадаркі і традыцыйнай для гэтых месцаў сістэмы землекарыстання, а таксама ліквідацыі рэштак матэрыяльнай і духоўнай культуры карэльскага этнаса на Карэльскім перашыйку[1]

У сучаснай Фінляндыі на тэрыторыі гістарычнай правінцыі існуюць правінцыі Паўднёвая Карэлія і Паўночная Карэлія.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Карельский перешеек-земля неизведанная. Части 5 и 6.Юго-Западный сектор: Койвисто-Иоханнес ( Приморск - Советский) -СПб.:ИПК "Нова".2006 -208 с. ISBN 5-86456-102-9