Карал Ванек
Карал Ванек | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1887[1] ці 28 сакавіка 1887[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1933[2][1][…] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, гумарыст |
Жанр | проза і публіцыстыка |
Мова твораў | чэшская |
![]() | |
![]() |
Ка́рал Ва́нек (чэшск.: Karel Vaněk); 17 сакавіка 1887, Шварцкастэлец, Аўстра-Венгрыя — 18 ліпеня 1933, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі пісьменнік, фельетаніст, журналіст. Аўтар рамана «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў расійскім палоне» (Osudy dobrého vojáka Švejka v ruském zajetí, 1923).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Карал Ванек нарадзіўся ў 1887 годзе ў горадзе Чэрны Костэлец (ням.: Шварцкастэлец), што месціцца за 30 кіламетраў ад Прагі, у сям’і колавага майстра Ёзефа Ванека, пяты сын з сямі дзяцей.
У часе Першай сусветнай вайны быў на расійскім фронце, пасля трапіў у палон. Па вяртанні на радзіму працаваў у перыядычным друку, апублікаваў шэраг кароткіх апавяданняў і эсэ.
Па смерці Яраслава Гашака на просьбу выдаўца скончыў чацвёртую частку рамана «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка», а пасля напісаў пятую і шостую часткі — пра лёс Швейка ў расійскім палоне.
Памёр у 1933 годзе ў Празе ад сухотаў.
«Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў расійскім палоне»[правіць | правіць зыходнік]
Ванек напісаў раман на падставе ўласнага цяжкога досведу. У раздзеле «На працы» ён прызнаецца чытачу: «Я быў таксама ў Расіі і жыў у палоне ў так званай палоннай працоўнай роце…» Кніга дае магчымасць паглядзець на Расію тых гадоў, на падзеі ў свеце з новага пункту гледжання — вачыма аўстрыйскага ваеннапалоннага. Значная частка рамана прысвечаная падзеям на тэрыторыі Беларусі, куды Швейка перавезлі для працы на абарону. У кнізе згаданыя прыгоды палонных у Віцебску, Маладзечне, Будславе і іншых мястэчках і вёсках Беларусі[5].
У 1931—1932 гадах у беларускім перакладзе выдадзена эпапея «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (у 6 т.) аўтарства Яраслава Гашака і Карала Ванека. 1-ы том перакладаў Міхась Зарэцкі (1931), 2-і — Кандрат Крапіва, 3-і — Максім Лужанін, 4-ы — Лукаш Калюга (1932), 5-ы — Тодар Кляшторны са Змітраком Астапенкам, 6-ы — Кузьма Чорны.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б в The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých magistrátní úřadovny na Smíchově, sign. MGSM Z2, s. 181 — Т. MGSM Z2. — С. 181.
- ↑ Алесь Высоцкі.. Як салдат Швейк у Будславе чыгунку будаваў(недаступная спасылка). Рэгіянальная газета (12 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 24 студзеня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Карал Ванек і мы ўсе (чэшск.)