Карэл Дзюжардэн
| Карэл Дзюжардэн | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 1626 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 лістапада 1678[2][3][…] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, гравёр, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва, майстар афорту, гравёр па медзі, рысавальнік, print publisher, дызайнер, мастак-гравёр |
| Жанр | жанравы жывапіс, пейзаж, Bambocciata[d], гістарычны жывапіс[1], марына[1] і партрэт[1] |
| Мастацкі кірунак | Залаты век галандскага жывапісу[d] |
| Уплыў | Нікалас Пітэрс Берхем |
| Уплыў на | Johan le Ducq[d][4], Willem Schellinks[d][4][1], Іаган Лінгельбах[1], Вілем Ромейн[1], Erick van den Weerelt[d][1] і Jacob van der Does (II)[d][1] |
| Член у | |
Карэл Дзюжардэн (фр.: Karel Dujardin; 27 верасня 1622, Амстэрдам — 20 лістапада 1678, Венецыя) — нідэрландскі мастак і гравёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Карэл Дзюжардэн вучыўся ў Клааса Берхема і Паўлюса Потэра. Ён пабываў у Італіі і пражываў у Ліёне. У 1656 годзе ўдзельнічаў у стварэнні таварыства «Pictura» у Гаазе. Пазней ён некаторы час пражываў у Амстэрдаме, потым з’ехаў у Італію і памёр у Венецыі.
Дзюжардэн пісаў пераважна пейзажы Італіі, на якіх маляваў для ажыўлення жывёл, жанравыя карціны і партрэты і гістарычныя палотны. Асабліва вядомыя яго сцэны з сельскага жыцця. Вялікая колькасць работ Дзюжардэна знаходзіцца ў Луўры і ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу, а таксама ў Амстэрдаме, Гаазе, Каселі і Берліне.
У пачатку творчасці Дзюжардэн аддаваў перавагу чыстым залацістым колерам, а з 1660 г. ён пісаў у халодных серабрыстых танах. 52 гравюры Дзюжардэна з’яўляюцца шэдэўрамі гэтага напрамку мастацтва.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і ECARTICO Праверана 13 снежня 2023.
- ↑ Karel Dujardin // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ abART Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в г Union List of Artist Names Праверана 7 лютага 2021.